Агеявец, А. М. Маршрутны ліст экскурсійнай паездкі па славутых мясцінах Адама Міцкевіча (кароткая гістарычная спраўка) / А. М. Агеявец // Народная асвета. – 2005. — № 11. – С. 68.

Маршрутны ліст экскурсійнай паездкі

па славутых мясцінах Адама Міцкевіча

(кароткая гістарычная спраўка)

На мяжы трох сучасных абласцей — Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай — знаходзяцца землі, якія далі нашай краіне шмат герояў і паэтаў. Менавіта тут, у гэтым цудоўным месцы, і нарадзіўся вялікі паэт Адам Міцкевіч. Тут ён з’явіўся на свет, тут ён вырас і ўзмужнеў.

… Родны кут, свая радзіма

Дзяцінства край! Спазнаўшы смак выгнання,

ён дораг нам, як першае каханне,

— прызнаваўся паэт у любові да роднай Навагрудчыны. Давайце і мы з вамі пройдзем па мясцінах Адама Міцкевіча.

Маршрут нашай краязнаўчай экспедыцыі складаюць такія памятныя месцы, як горад Кобрын, фальварак Завоссе, возера Свіцязь, горад Навагрудак.

За 46 км на ўсход ад горада Брэста знаходзіцца Кобрын — горад абласнога падпарадкавання, які размясціўся на раўнінных берагах судаходнай ракі Мухавец, пры зліцці яе з Днепра-Бугскім каналам. На старых могілках у Кобрыне, схіліўшы галаву, стаіць каменны анёл на магіле старэйшага брата паэта — Аляксандра, які пакінуў нам каштоўныя мемуары, адкуль мы даведаліся пра многае з жыцця Адама Міцкевіча, у тым ліку і месца яго нараджэння.

Да нашых дзён сядзібу Завоссе людзі і час не збераглі, як і той шляхецкі двор, дзе ў 1798 годзе нарадзіўся маленькі Адам. Але засталіся старыя апісанні і малюнкі, у тым ліку і Напалеона Орды, якія перадаюць яго воблік. Дзякуючы ім была рэканструявана сядзіба.

У самым сэрцы Навагрудскага ўзвышша, недалёка ад горада Навагрудка, знаходзіцца возера Свіцязь, з усіх бакоў якога — таямнічы цёмны лес. Пра гэта возера ходзіць шмат легенд, паданняў, казак. Вобраз Свіцязі Адам Міцкевіч апаэтызаваў у сваёй творчасці, прысвяціў яму цэлую паэму, якую назваў “Свіцязянка».

Навагрудак — старажытны горад, заснаваны ў Х стагоддзі Яраполкам, сынам Уладзіміра Манамаха. Хуткімі тэмпамі горад развіваўся ў XIII — XIV стст. як сталіца Вялікага княства Літоўскага, а ў XV ст. Навагрудак стаў адным з буйнейшых гарадоў гэтай дзяржавы. З гістарычных помнікаў засталіся рэшткі Навагрудскага замка, Фарны касцёл. I менавіта з гэтым горадам звязана творчасць Адама Міцкевіча.

А. М. Агеявец,

настаўнік геаграфіі першай катэгорыі