Амельянюк Георгій Георгіевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер П. С. Грыневіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 6-8 : фат. – (Імёны на карце Кобрыншчыны).

АМЕЛЬЯНЮК Георгій Георгіевіч — кандыдат біялагічных навук (1992), доктар юрыдычных навук (2005), прафесар.

Нарадзіўся 10 снежня 1966 года ў горадзе Кобрыне. Яшчэ ў школьныя гады вучань сярэдняй школы № 1 г. Кобрына Георгій Амельянюк выяўляў цікавасць да навукова-пазнавальнай літаратуры, быў старшынёй вучэбнага камітэта, уваходзіў у склад зборнай горада па валейболу, займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўнаму шматбор’ю, іграў на бас-гітары ў ансамблі «Чырвоная гваздзіка». Георгій быў пераможцам ва ўсіх школьных алімпіядах, прызёрам гарадскіх алімпіяд па хіміі, матэматыцы і беларускай мове. Закончыў школу Георгій Амельянюк у 1983 годзе.

Глыбокія веды і эрудыцыя дапамаглі кобрынскаму школьніку ў няпоўных 17 гадоў стаць самым маладым студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава (МДУ). Тут, працягваючы займацца спортам, Георгій стаў выяўляць цікавасць да навуковай дзейнасці па біялогіі і пяць гадоў працаваў пад кіраўніцтвам акадэміка Е. М. Самойлавай.

Пасля заканчэння з адзнакай МДУ і аддзялення аспірантуры з’явіліся першыя публікацыі тэзісаў навуковых дакладаў Г. Амельянюка. Працуючы ў філіяле Усесаюзнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Маскве, 25-гадовы выпускнік аспірантуры атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук. У 1992 годзе ён абараніў дысертацыю па тэме «Влияние орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв».

У 1991 годзе Георгію Георгіевічу прапанавалі працу ў экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў (МУС), дзе ён прайшоў шлях ад вядучага навуковага супрацоўніка да намесніка начальніка навукова-даследчай лабараторыі, атрымаўшы званне падпалкоўніка міліцыі. Працуючы ў цэнтры, ён завочна закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут і надрукаваў больш за 60 навуковых прац у вобласці крымінальнага права па кірунках экалогіі і радыялогіі. За гады працы ў экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў Георгій Георгіевіч быў узнагароджаны Ганаровым знакам МУС «За верность долгу», «Знаком Георгия», медалём «За образцовую службу».

У 2004 годзе Г. Г. Амельянюк перайшоў на працу ў Міністэрства юстыцыі, праз год абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы», пасля чаго ўзначаліў лабараторыю ў Расійскім федэральным цэнтры судовай экспертызы пры Міністэрстве юстыцыі Расіі.

Георгій Георгіевіч апублікаваў каля 200 навуковых прац, у ліку якіх пяць кніг і адна манаграфія.

Галоўныя кірункі навуковых даследаванняў: судова-экалагічная экспертыза, стандартызацыя і сертыфікацыя ў судовай экспертызе, судова-глебазнаўчая экспертыза, судовая экспертыза тытунёвых вырабаў.

Георгій Георгіевіч з’яўляецца адным з арганізатараў работы па падрыхтоўцы судова-экспертных устаноў Міністэрства юстыцыі Расіі да акрэдытацыі па міжнародных стандартах. З 2009 года ён — эксперт па акрэдытацыі аналітычных лабараторый.

Навуковец выступае на міжнародных канферэнцыях за мяжой, яго працы апублікаваны ў ЗША, Швейцарыі, Шатландыі, Турцыі, Кітаі, Славеніі, Польшчы.

Сваю навуковую працу доктар юрыдычных навук спалучае з навукова-выкладчыцкай: Адзінаццаць гадоў ён чытаў лекцыі ў Маскоўскім універсітэце імя Баумана. Георгій Георгіевіч Амельянюк з’яўляецца дацэнтам крымінальна-пошукавай дзейнасці, прафесарам Акадэміі камунальнага кіравання і горадабудаўніцтва, выкладчыкам Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў. Валодае французскай і англійскай мовамі.

Працы

Омельянюк, Г. Г. Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора юридических наук : 12.00.09 / Георгий Георгиевич Омельянюк ; Государственное учреждение Российский федеральный центр судебной экспертизы при Министерстве юстиции Российской Федерации. — Воронеж, 2005. — 44 с.

Омельянюк, Г. Г. Судебно-почвоведческая экспертиза = Forensic soil examination / Георгий Георгиевич Омельянюк ; под редакцией Е. Р. Россинской ; Министерство юстиции Российской Федерации, Российский федеральный центр судебной экспертизы. — Москва : ЮНИТИ-ДАНА : Закон и право, 2004. — 619, [1] с.

Ким Е. С. Основные проблемы расследования преступлений, связанных с незаконным оборотом наркотических средств и психотропных веществ / Е. С. Ким, Г. Г. Омельянюк // Молодой ученый: вызовы и перспективы. – М. : «Интернаука», 2016.

Судебная экспертиза объектов дикой флоры и фауны: современное состояние и перспективы развития в Российской Федерации / Смирнова С. А., Омельянюк Г. Г., Гулевская В. В., Перфилова Т. В., Никулина М. В. // Теория и практика судебной экспертизы. – 2020. – Т. 15. — № 1. – С. 84-93.

Аб жыцці і дзейнасці

Знакамітыя выпускнікі школы. Амельянюк Георгій Георгіевіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 19-20. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

50 гадоў з дня нараджэння Г. Г. Амельянюка (1966) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 8.

Талантливые люди талантливы во всем // Кобрин-информ. – 2009. – 17 сентября. – С. 27.

Уроженец Кобринщины Г. Г. Омельянюк — кандидат биологических наук, доктор юридических наук Российского федерального центра судебной экспертизы при Минюсте России, член Международного судебного общества.

Георгий Георгиевич Омельянюк [Электронный ресурс] // Юридическая Россия. – Режим доступа: http://law.edu.ru/person/ – Дата доступа: 02.03.2019.