Амельянюк Георгій Георгіевіч

Біяграфічны нарыс

Амельянюк Георгій Георгіевіч — кандыдат біялагічных навук (1992), доктар юрыдычных навук (2005), прафесар.

Георгій Амельянюк нарадзіўся 10 снежня 1966 года ў г. Кобрыне. Яшчэ ў школьныя гады вучань сярэдняй школы № 1 г. Кобрына Георгій Амельянюк выяўляў цікавасць да навукова-пазнавальнай літаратуры, быў старшынёй вучэбнага камітэта, уваходзіў у склад зборнай горада па валейболу, займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўнаму шматбор’ю, іграў на бас-гітары ў ансамблі «Чырвоная гваздзіка». Георгій быў пераможцам ва ўсіх школьных алімпіядах, прызёрам гарадскіх алімпіяд па хіміі, матэматыцы і беларускай мове. Закончыў школу Георгій Амельянюк у 1983 годзе.

Глыбокія веды і эрудыцыя дапамаглі кобрынскаму школьніку ў няпоўных 17 гадоў стаць самым маладым студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава (МДУ). Тут, працягваючы займацца спортам, Георгій стаў выяўляць цікавасць да навуковай дзейнасці па біялогіі і пяць гадоў працаваў пад кіраўніцтвам акадэміка Е. М. Самойлавай.

Пасля заканчэння з адзнакай МДУ і аддзялення аспірантуры з’явіліся першыя публікацыі тэзісаў навуковых дакладаў Г. Амельянюка. Працуючы ў філіяле Усесаюзнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Маскве, 25-гадовы выпускнік аспірантуры атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук. У 1992 годзе ён абараніў дысертацыю па тэме «Влияние орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв».

У 1991 годзе Георгію Георгіевічу прапанавалі працу ў экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў (МУС), дзе ён прайшоў шлях ад вядучага навуковага супрацоўніка да намесніка начальніка навукова-даследчай лабараторыі, атрымаўшы званне падпалкоўніка міліцыі. Працуючы ў цэнтры, ён завочна закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут і надрукаваў больш за 60 навуковых прац у вобласці крымінальнага права па кірунках экалогіі і радыялогіі. За гады працы ў экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў Георгій Георгіевіч быў узнагароджаны Ганаровым знакам МУС «За верность долгу», «Знаком Георгия», медалём «За образцовую службу».

У 2004 годзе Г. Г. Амельянюк перайшоў на працу ў Міністэрства юстыцыі, праз год абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы», пасля чаго ўзначаліў лабараторыю ў Расійскім федэральным цэнтры судовай экспертызы пры Міністэрстве юстыцыі Расіі.

Георгій Георгіевіч апублікаваў каля 200 навуковых прац, у ліку якіх пяць кніг і адна манаграфія.

Галоўныя кірункі навуковых даследаванняў: судова-экалагічная экспертыза, стандартызацыя і сертыфікацыя ў судовай экспертызе, судова-глебазнаўчая экспертыза, судовая экспертыза тытунёвых вырабаў.

Георгій Георгіевіч з’яўляецца адным з арганізатараў работы па падрыхтоўцы судова-экспертных устаноў Міністэрства юстыцыі Расіі да акрэдытацыі па міжнародных стандартах. З 2009 года ён — эксперт па акрэдытацыі аналітычных лабараторый.

Навуковец выступае на міжнародных канферэнцыях за мяжой, яго працы апублікаваны ў ЗША, Швейцарыі, Шатландыі, Турцыі, Кітаі, Славеніі, Польшчы.

Сваю навуковую працу доктар юрыдычных навук спалучае з навукова-выкладчыцкай: Адзінаццаць гадоў ён чытаў лекцыі ў Маскоўскім універсітэце імя Баумана. Г. Амельянюк з’яўляецца дацэнтам крымінальна-пошукавай дзейнасці, прафесарам Акадэміі камунальнага кіравання і горадабудаўніцтва, выкладчыкам Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў. Валодае французскай і англійскай мовамі.

Працы

Омельянюк, Г. Г. Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора юридических наук : 12.00.09 / Георгий Георгиевич Омельянюк ; Государственное учреждение Российский федеральный центр судебной экспертизы при Министерстве юстиции Российской Федерации. — Воронеж, 2005. — 44 с.

Омельянюк, Г. Г. Судебно-почвоведческая экспертиза = Forensic soil examination / Георгий Георгиевич Омельянюк ; под редакцией Е. Р. Россинской ; Министерство юстиции Российской Федерации, Российский федеральный центр судебной экспертизы. — Москва : ЮНИТИ-ДАНА : Закон и право, 2004. — 619, [1] с.

Смирнова С.А. Судебная экспертиза объектов дикой флоры и фауны: современное состояние и перспективы развития в Российской Федерации / Смирнова С. А., Омельянюк Г. Г., Гулевская В. В., Перфилова Т. В., Никулина М. В. // Теория и практика судебной экспертизы. – 2020. – Т. 15. —  № 1. – С. 84-93.

Лобанов, Н. Н. Выявление возможности дифференциации «магнитных» тонеров рентгенографическими методами / Лобанов Н. Н., Омельянюк Г. Г., Сиротинкин В. П., Тросман Э. А., Федотов Г. Н. // Теория и практика судебной экспертизы. – 2009. — № 3. — С. 131-134.

Аб жыцці і дзейнасці

Знакамітыя выпускнікі школы. Амельянюк Георгій Георгіевіч// Самая «першая» : інфармацыйна — бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 19-20. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Талантливые люди талантливы во всем // Кобрин-информ. – 2009. – 17 сентября. – С. 27.

Уроженец Кобринщины Г. Г. Омельянюк — кандидат биологических наук, доктор юридических наук Российского федерального центра судебной экспертизы при Минюсте России, член Международного судебного общества.

Георгий Георгиевич Омельянюк [Электронный ресурс] // Юридическая Россия. – Режим доступа: http:// law.edu.ru/ person/ person. asp?persID=1192855. – Дата доступа: 02.03.2017.

Россинская, Е. Р. Омельянюк Георгий Георгиевич [Электронный ресурс] / Е. Р. Россинская // Конгресс криминалистов. — Режим доступа: http:// crimcongress.com/ portretnaya/omelyanyuk-georgij-georgievich. – Дата доступа: 2.03.2017.

Омельянюк Георгий Георгиевич [Электронный ресурс] // Государственное учреждение образования «СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 1 г. КОБРИНА». Виртуальный музей. – Режим доступа: http://sch1.kobrin. edu.by/ ru/main.aspx?guid=1861. – Дата доступа: 22.06.2018.