Антон Казіміравіч Шыдлоўскі // Карані і кроны : гісторыя Кобрыншчыны: першая палова XX стагоддзя. — Брэст , 2017 – С. 174.

Антон Казіміравіч ШЫДЛОЎСКІ

Нарадзіўся ў 1987 годзе, выпускнік СШ № 2 г. Кобрына.

У 2010 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «выкладчык гісторыіі і нямецкай мовы», а ў 2011-м — магістратуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2010 — 2011 гадах працаваў журналістам у газеце «Слова Жыцця». У 2011 — 2014 гадах выкладаў у Кобрынскім політэхнічным каледжы, з 2014-га працуе ў СТАА «ВП Палессе».

Распрацоўвае наступныя тэмы: хрысціянскія канфесіі ў Беларусі ў паўстанні 1863 — 1864 гг., польская навуковая перыёдыка 1945 — 1965 гг., гісторыя кобрынскай зямлі ў XIX — першай палове XX стагоддзяў.

Аўтар 5 навуковых артыкулаў па дадзеных тэмах.