Бармуцкая Аліцыя Збігнеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер П. С. Грыневіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 9-10 : фат. – (Імёны на карце Кобрыншчыны).

БАРМУЦКАЯ Аліцыя Збігнеўна — вучоны-медык, кандыдат медыцынскіх навук.

Нарадзілася Аліцыя Бармуцкая ў 1953 годзе ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.

У 1975 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Стаматалогія».

Аліцыя Збігнеўна — доктар-стаматолаг-хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па спецыялізацыі сківічна-тварнай хірургіі, дацэнт кафедры хірургічнай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Вобласць яе навуковых інтарэсаў: сківічна-тварная хірургія, хірургічная стаматалогія; рэфлексатэрапія, рэабілітацыя.

Тэма кандыдацкай дысертацыі А. Бармуцкай «Компрес-сионно-дистракционный остеосинтез в лечении осложненных переломов нижней челюсти».

А. З. Бармуцкая — член АА «Асацыяцыі аральных і сківічна-тварных хірургаў Рэспублікі Беларусь».

З 2008 года Аліцыя Збігнеўна працуе ў ТАА «Элегія». Выконвае ўсе віды амбулаторных хірургічных стаматалагічных аперацый, уключаючы прымяненне лазерных тэхналогій.

Аліцыя Збігнеўна Бармуцкая выступае з дакладамі на навукова-практычных канферэнцыях, семінарах у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, актыўна цікавіцца апошнімі навуковымі дасягненнямі ў вобласці сківічна-тварнай хірургіі, хірургічнай стаматалогіі, рэабілітацыі. Апублікавала больш за 100 навуковых прац па сківічна-тварнай хірургіі і хірургічнай стаматалогіі, мае патэнт на вынаходніцтва.

Працы

Анаэробная инфекция челюстно-лицевой области и шеи : учебное пособие / Походенько-Чудакова И. О., Чудаков О. П., Жаворонок С. В., Бармуцкая А. З. – Минск : БГМУ, 2014.

Возможности применения конусно-лучевой компьютерной томографии в диагностике радикулярных кист на верхней челюсти в области премоляров и моляров / А. З. Бармуцкая, И. О. Походенько-Чудакова, Н. А. Соврасова, Е. В. Шотт // Реабилитация в челюстно-лицевой хирургии и стоматологии : сборник трудов научно-практической конференции. – Минск, 2012. – С. 156–158.

Рентгенодиагностика мультифакальногоостеосклероза / Н. А. Саврасова, Е. В. Шотт, А. З. Бармуцкая, А. Г. Илькевич // Стоматологический журнал. – 2015. – № 3. – С. 74−78.

Тактика хирургического лечения одонтогенного хронического синусита в области дна верхнечелюстной пазухи/ И. О. Походенько-Чудакова, А. З. Бармуцкая, А. В. Сурин // Новости хирургии. – 2015. – Т. 23, № 3. – С. 314−319.

Аб жыцці і дзейнасці

Бармуцкая Аліцыя Збігнеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 432. – (Імі ганарацца землякі).

65 гадоў з дня нараджэння А. З. Бармуцкай (1953)// Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 64.

Бармуцкая Алиция Збигневна [Электронный ресурс] // Профессор. – Режим доступа: http://professor.bsmu.by/specialist/barmuckaya-aliciya-zbignevna. – Дата доступа: 21.06.2017.