Барысюк Мікалай Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер П. С. Грыневіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 10-12 : фат. – (Імёны на карце Кобрыншчыны).

БАРЫСЮК Мікалай Андрэевіч — генерал-лейтэнант (1993), лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1994), сапраўдны член акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага, ганаровы радыст СССР (1986), старшы навуковы супрацоўнік, заслужаны выпрабавальнік касмічнай тэхнікі (2000), кандыдат тэхнічных навук (1994), дацэнт.

Нарадзіўся 15 ліпеня 1941 года ў вёсцы Рэчыца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1962 годзе закончыў Ленінградскае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе.

Ва Узброеных Сілах СССР і Расійскай Федэрацыі з 1959 па 1997 год. Афіцэрскую службу з 1962 па 1987 год праходзіў на Байкануры, дзе прайшоў практычна ўсе пасады ад камандзіра ўзвода да намесніка начальніка касмадрома па ракетным узбраенні. Ён унёс значны ўклад у павышэнне абараназдольнасці краіны, прымаў удзел у правядзенні наземных і лётных выпрабаванняў вырабаў ракетна-касмічнай тэхнікі на касмадроме. Пад яго кіраўніцтвам былі адпрацаваны і прыняты на ўзбраенне ракетныя комплексы з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі новага пакалення.

Завочна закончыў Ваенную інжынерную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага ў 1971 годзе. Далейшая служба Мікалая Андрэевіча звязана з Галоўным навукова-даследчым цэнтрам касмічных сродкаў Мінабароны. У 1987 годзе ён становіцца намеснікам начальніка 53 Галоўнага цэнтра па кіраванні арбітальнымі групоўкамі касмічных апаратаў, кіруе працай дзяржаўных камісій па лётных выпрабаваннях перспектыўных ракетна-касмічных комплексаў. З 1991 года — намеснік начальніка касмічных сродкаў МА па эксплуатацыі касмічных сродкаў, з 1993 па 1997 год — першы намеснік камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі.

М. А. Барысюк удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні выпрабаванняў ракетна-касмічнага комплексу «Энэргія-Буран».

У 1989 годзе закончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Я. Варашылава.

Мікалай Андрэевіч — кіраўнік даследаванняў па многіх навукова-даследчых работах, непасрэдны ўдзельнік больш за сотню баявых запускаў, аўтар 40 навуковых друкаваных прац. Актыўна прапагандуе дасягненні айчыннай касманаўтыкі, займаецца сацыяльна-прававой працай, навукова-гістарычнай і інфармацыйнай дзейнасцю.

У 1997 годзе звольнены ў запас па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Знаходзячыся на заслужаным адпачынаку, генерал Барысюк працягвае актыўную грамадскую працу па выхаванні маладога пакалення абаронцаў Радзімы, прымае ўдзел у ветэранскім руху, з’яўляецца старшынёй міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Ветэраны касмадрома «Байканур».

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі СССР, Расійскай Федэрацыі і Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Ганаровы грамадзянін горада Байканур (2004).

Борисюк, Н. А. Мы в Байконур вросли сердцами / Н. А. Борисюк, А. Я. Науджюнас // Красная звезда. – 2014. – 19 февраля.

Аб жыцці і дзейнасці

50 лет 4 испытательному управлению космодрома Байконур (1962-2012) : буклет. – Байконур, 2012. – 6 с.

Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў. Барысюк Мікалай Андрэевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 65-66.

Нечёса, Я. Сила Байконура / Ярослав Нечёса, Игорь Подгурский // Красная звезда. – 2006. – 26 декабря.

Председатель центрального совета ветеранов Байконура — генерал-лейтенант Николай Борисюк.

Куринной, И. В строю ветеранов — гордость страны / Игорь Куринной // Красная звезда. – 2004. – 2 октября.

Председателем совета ветеранской организации Байконура является один из старейших и уважаемых байконуровцев генерал-лейтенант в отставке Н. А. Борисюк.

Почтарев, А. Пионеры космических стартов / Андрей Почтарев // Красная звезда. – 2004. – 10 апреля.

Достойным правопреемником, председателем ветеранского движения Байконура, является генерал-лейтенант в отставке Николай Борисюк.

Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Центр военно-политических исследований. – Режим доступа: http: http://eurasian-defence.ru/?q=node/29328. – Дата доступа: 31.10. 2018.

Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Командно-измерительный комплекс (КИК). – Режим доступа: http://kik-sssr.ru /00.5.5_ Deputy_commander.htm. – Дата доступа: 09.11.2018.

Почетные граждане города. Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Официальный сайт администрации города Байконур. – Режим доступа: http://www.baikonuradm.ru. – Дата доступа: 08.11.2019.