Барысюк Мікалай Андрэевіч

Біяграфічны нарыс

Барысюк Мікалай Андрэевічгенерал-лейтэнант (1993), лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1994), сапраўдны член акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага, ганаровы радыст СССР (1986), старшы навуковы супрацоўнік, заслужаны выпрабавальнік касмічнай тэхнікі (2000), кандыдат тэхнічных навук (1994), дацэнт.

Нарадзіўся 15 ліпеня 1941 года ў в. Рэчыца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1962 годзе закончыў Ленінградскае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе.

Ва Узброеных Сілах СССР і Расійскай Федэрацыі з 1959 па 1997 год. Афіцэрскую службу з 1962 па 1987 год праходзіў на Байкануры, дзе прайшоў практычна ўсе пасады ад камандзіра ўзвода да намесніка начальніка касмадрома па ракетным ўзбраенні. Ён унёс значны ўклад у павышэнне абараназдольнасці краіны, прымаў удзел у правядзенні наземных і лётных выпрабаванняў вырабаў ракетна-касмічнай тэхнікі на касмадроме. Пад яго кіраўніцтвам былі адпрацаваны і прыняты на ўзбраенне ракетныя комплексы з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі новага пакалення.

Завочна закончыў Ваенную інжынерную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага ў 1971 годзе. Далейшая служба Мікалая Андрэевіча звязана з Галоўным навукова-даследчым цэнтрам касмічных сродкаў Мінабароны. У 1987 годзе ён становіцца намеснікам начальніка 53 Галоўнага цэнтра па кіраванні арбітальнымі групоўкамі касмічных апаратаў, кіруе працай дзяржаўных камісій па лётных выпрабаваннях перспектыўных ракетна-касмічных комплексаў. З 1991 года — намеснік начальніка касмічных сродкаў МА па эксплуатацыі касмічных сродкаў, з 1993 па 1997 год — першы намеснік камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі.

М. А. Барысюк удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні выпрабаванняў ракетна-касмічнага комплексу «Энэргія-Буран».

У 1989 годзе закончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Я. Варашылава.

Мікалай Андрэевіч — кіраўнік даследаванняў па многіх НДР, непасрэдны ўдзельнік больш за сотню баявых запускаў, аўтар сарака навуковых друкаваных прац. Актыўна прапагандуе дасягненні айчыннай касманаўтыкі, займаецца сацыяльна-прававой працай, навукова-гістарычнай і інфармацыйнай дзейнасцю.

У 1997 годзе звольнены ў запас па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Знаходзячыся на заслужаным адпачынаку, генерал Барысюк працягвае актыўную грамадскую працу па выхаванні маладога пакалення абаронцаў Радзімы, прымае ўдзел у ветэранскім руху, з’яўляецца старшынёй міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Ветэраны касмадрома «Байканур».

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі СССР, РФ і Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Ганаровы грамадзянін горада Байканур (2004).

Борисюк, Н. А. Мы в Байконур вросли сердцами / Н. А. Борисюк, А. Я. Науджюнас // Красная звезда. – 2014. – 19 февраля.

Аб жыцці і дзейнасці

50 лет 4 испытательному управлению космодрома Байконур (1962-2012) : буклет. – Байконур, 2012. – 6 с.

Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў. Барысюк Мікалай Андрэевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 65-66.

Нечёса, Я. Сила Байконура / Ярослав Нечёса, Игорь Подгурский // Красная звезда. – 2006. – 26 декабря.

Председатель центрального совета ветеранов Байконура — генерал-лейтенант Николай Борисюк.

Почтарев, А. Пионеры космических стартов / Андрей Почтарев // Красная звезда. – 2004. – 10 апреля.

Достойным правопреемником, председателем ветеранского движения Байконура, является генерал-лейтенант в отставке Николай Борисюк.

Куринной, И. В строю ветеранов — гордость страны / Игорь Куринной // Красная звезда. – 2004. – 2 октября.

Председателем совета ветеранской организации Байконура является один из старейших и уважаемых байконуровцев, лауреат Государственной премии генерал-лейтенант в отставке Н. А. Борисюк.

Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Центр военно-политических исследований. – Режим доступа: http: http://eurasian-defence.ru/?q=node/29328. – Дата доступа: 31.10. 2018.

Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Командно-измерительный комплекс (КИК). – Режим доступа: http://kik-sssr.ru /00.5.5_ Deputy_commander.htm. – Дата доступа: 09.11.2018.

В Космических войсках прошел торжественный прием Военного совета по случаю 70-летнего юбилея заслуженного ветерана [Электронный ресурс] // Министерство обороны Российской Федерации. – Режим доступа: http://mil.ru/et/ news/more.htm?_print=true&id=10653081@egNews. – Дата доступа: 08.11.2018.

День космонавтики [Электронный ресурс] // Акционерное общество «Радиотехнический институт имени академика А. Л. Минца». – Режим доступа: http://www.rti-mints.ru/novosti/den-kosmonvtiki-2013/. – Дата доступа: 08.11.2018.

Беседа с Председателем межрегиональной организации ветеранов космодрома «Байконур», помощником генерального директора ОАО «Научно-производственная корпорация «РЕКОД» Н. А. Борисюком.

Почетные граждане города. Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Официальный сайт администрации города Байконур. – Режим доступа: http://www.baikonuradm.ru/index.php?mod=180. – Дата доступа: 08.11.2018.

Состоялась встреча с ветеранами космодрома Байконур и аспирантами, студентами и кадетами московских учебных заведений [Электронный ресурс] // Российский Союз ветеранов. – Режим доступа: http://soyuzveteranov. ru/content/sostoyalas-vstrecha-s-veteranami-kosmodroma-baykonur-i-aspirantami-studentami-i-kadetami. – Дата доступа: 09.11.2018.

Храмцов, А. Майор Борисюк Н. А. / А. Храмцов [Электронный ресурс] // Одноклассники. Байконур пл.95 вч 44108 : группа. – Режим доступа: https://ok.ru/group/51172326178971/topic/62205176051099. – Дата доступа: 08.11.2018.

15 августа 1941 г. родился генерал-лейтенант Борисюк Николай Андреевич [Электронный ресурс] // Труженики космоса. Союз ветеранов Космических войск. – Режим доступа: http:// cosmosinter.ru/data/ calendar/detail.php?ID=712. – Дата доступа: 08.11.2018.

15 августа — 75 лет генерал-лейтенанту Борисюку Николаю Андреевичу [Электронный ресурс] // Труженики космоса. Союз ветеранов Космических войск. – Режим доступа: http://cosmosinter.ru/data/ about_data/detail.php?ID=3197. – Дата доступа: 08.11.2018.