Боўбель Яўгеній Іванавіч

Біяграфічны нарыс

Боўбель Яўгеній Іванавіч (1941-2008) кандыдат фізіка-матэматычных навук.

Нарадзіўся 23 верасня 1941 года ў г. Кобрыне. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1. У 1959 годзе закончыў школу і паступіў у Мінскі радыётэхнікум. Закончыўшы яго, ідзе служыць у армію.

Пасля арміі Я. Боўбель — студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Як адукаванага і практычнага чалавека, які вылучаўся сярод астатніх працаздольнасцю, зацікаўленасцю да працы, Яўгенія Боўбеля запрашаюць працаваць у гэтым універсітэце. Ён — выкладчык на кафедры радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1976 годзе Я. І. Боўбель абараніў дысэртацыю на вынаходжанне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па тэме «Исследование функции неопределенности неузкополосных сигналов численными методами».

Боўбель Я. І. — дацэнт кафедры радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён унёс вялікі ўклад у адно з прыярытэтных напрамкаў даследаванняў кафедры — арганізацыю і правядзенне інфармацыйных тэхналогій і камп’ютарна-арыентаваных сістэм апрацоўкі сігналаў рознай фізічнай прыроды і прызначэння.

Яўгеній Іванавіч – ганаровы прафесар Ліёнскага ўніверсітэта, прафесар кафедры інфарматыкі Вышэйшай школы г. Ліёна (Францыя). На яго рахунку больш за 200 навуковых публікацый, якія апублікаваны ў міжнародных часопісах.

У 2000 годзе Амерыканскі Біяграфічны Інстытут узнагародзіў Я. І. Боўбеля медалём гонару «2000 Мilеnіуm» (Медаль гонару адліты ўручную амерыканскім дызайнерам. Ён мае два дзюймы ў дыяметры і ўтрымлівае дваццаць чатыры караты золата, з указаннем асабістага імя Я. І. Боўбеля. На медалі выведзены надпіс, які паказвае на іх абмежаваны выпуск). Медаль сімвалізуе важнасць дасягненняў Боўбеля для ўсяго чалавецтва ў вобласці радыёэлектронікі.

За значныя заслугі Яўгеній Іванавіч Боўбель атрымаў выключнае запрашэнне на сёмае выданне «Пяць тысяч асоб свету», якое выдаецца Амерыканскім Біяграфічным Інстытутам (АБІ). У аснове гэтага выдання словы брытанскага пісьменніка, публіцыста, гісторыка і філосафа Томаса Карлейла з іх вялікім і значным сэнсам: «Гісторыя свету складаецца з біяграфій вялікіх людзей». У гэтую даведачную працу, якая заснавана ў 1967 годзе і з’яўляецца адной з папулярных біяграфічных калекцый, унесены пяць тысяч асоб свету, лідэры з пяцідзесяці краін. Праца. Прэстыжна і ганарова, што дзейнасць Яўгенія Іванавіча Боўбеля, нашага земляка, знаходзіцца сярод тых, што інстытут пажадаў размясціць у «Пяці тысяч асоб свету».

Працы

Бовбель, Евгений Иванович. Исследование функции неопределенности неузкополосных сигналов численными методами : автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. физ.-мат. наук : (01.04.03) / Е. И. Бовбель ; Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск : [б. и.], 1976. — 20 с.

Бовбель, Е. И. Скрытые марковские модели и машины на опорных векторах от теории к практике : пособие для студентов естественнонаучных специальностей / Е. И. Бовбель, И. Э. Хейдоров, Ю. В. Пачковский. — Минск : Белорусский государственный университет, 2008. — 129, [2] с. : ил., табл.

Бовбель, Е. И. Элементытеории информации / Е. И. Бовбель, И. К. Данейко, В. В. Изох ; под ред. В. В. Изоха. — Минск : Издательство БГУ, 1974. — 112 с. : ил.

Аб жыцці і дзейнасці

Знакамітыя выпускнікі школы. Боўбель Яўгеній Іванавіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 21. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Сарычев, В. Школа моей мамы / Василий Сарычев // Вечерний Брест. – 2010. – 10 ноября. – С. 1-2. – (Вечёрочка).

Из стен СШ № 1 г. Кобрина вышли многие учёные, среди которых и Евгений Бовбель.

Час пазнанняў і адкрыццяў // Кобрынскі веснік. – 2003. – 26 красавіка.

У сярэдняй школе № 1 г. Кобрына вучыўся Я. І. Боўбель.

Піліпук, С. Цікавыя людзі побач / Света Піліпук// Маладзік. — 2001. — № 1. — С. 1, 3.

Боўбель Яўген Іванавіч кандыдат фізіка-матэматычных навук, ураджэнец г. Кобрына.

Бовбель Евгений Иванович [Электронный ресурс] // Государственное учреждение образования «СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 1 г. КОБРИНА». Виртуальный музей. – Режим доступа: http://sch1.kobrin.edu. by/ru/main.aspx?guid=1861. – Дата доступа: 22.06.2017.