Брэн Келясцін Іванавіч

Біяграфічны нарыс

БРЭН Келясцін Іванавіч (1800-1875) — беларускі краязнавец, фалькларыст, этнограф, уніяцкі, з 1839 праваслаўны святар.

Нарадзіўся 7 красавіка 1800 года на Брэстчыне. З сям’і чыншавых дзяржаўных сялян. Як год нараджэння ў розных працах называюцца таксама 1799 и 1802. Закончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча, дзе пасля два гады працаваў выхавацелем. У канцы 1820-х гадоў вучыўся і працаваў пісьмаводам у Жыровіцкай духоўнай семінарыі.

З 1831 года — святар, атрымаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кобрыне, намеснік дэкана, з 14 кастрычніка 1838 года настаяцель царквы св. Мікалая ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губерні, з 30 красавіка 1839 праваслаўны. Пасля прыняцця праваслаўя сустрэў варожыя адносіны да сябе з боку мясцовага насельніцтва і быў вымушаны перамяшчацца пад аховай тысяцкага.

К. І. Брэн збіраў матэрыялы пра абрады, народныя гульні і забавы. Ён адзначыў некаторую архаічнасць у беларускім фальклоры, што дало магчымасць лічыць беларускую народную творчасць адной з самых старажытных у славянскім рэгіёне.

Келясцін Брэн — аўтар працы «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета» (напісана ў 1856 годзе), якая прысвечана матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага насельніцтва на тэрыторыі Падляшша (цяпер Беласточчына). Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці грамадскага быту», «Разумовыя здольнасці, маральныя якасці і адукацыя», «Народныя паданні і помнікі». У ёй змешчана 38 народных песень, у тым ліку 14 вясельных з апісаннем вясельных абрадаў, 24 загадкі, 15 прымавак, 2 казкі, дадзена параўнальнае апісанне побыту беларусаў і мазураў. Вясельныя песні пададзены ў адпаведнасці з апісаннем вясельных абрадаў, іншы фальклорны матэрыял змешчаны ў дадатку. Да працы прыкладзены малюнкі адзення, рыбалоўных прылад, планы жылых і гаспадарчых пабудоў. Рукапіс захоўваецца ў архіве Геаграфічнага таварыства Расійскай Федэрацыі ў Санкт-Пецярбургу.

Памёр Келясцін Іванавіч Брэн у 1875 годзе. Пахаваны пры царкве ў Старым Корніне.

Працы

Бренн Келестин. Из путевых заметок старого священника / Келестин Бренн // Литовские епархиальные ведомости. — 1864. — № 24. — С. 951-958.

Бренн, К. И. Местное этнографическое описание Бельского уезда / Келестин Иванов Бренн // Бельскі гостінэць. — № 1. — Бельск-Падляскі, 2017. — С. 13-51.

Вяселле ў Бельскім павеце. (На падставе рукапісу К. І. Брэна з 1853 г., апрацаваў Мікалай Лобач) // Беларускі каляндар. 1982. — Беласток, 1982. — С. 163-174.

Аб жыцці і дзейнасці

Брен Келестин Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 2. – С. 498.

Брен Келестин Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 122-123.

Лобач, М. С. Брэн Келясцін Іванавіч / М. С. Лобач // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск, 1989. – С. 90.

Лобач, М. С. Брэн Келясцін Іванавіч / М. С. Лобач // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 283.

Лобач, М. С. Брэн Келясцін Іванавіч / М. С. Лобач // Асветнікі зямлі Беларускай, Х — пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2010. — С. 65.

Беларускі краязнавец, збіральнік фальклору К. І. Брэн (каля 1800 — 1875) служыў святаром у Кобрыне.

Лобач, М. Келясцін Брэн. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павету свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў ХІХ ст. / М. Лобач // Беларускі каляндар 1986. — Беласток, 1986. — С. 69-90.

Саламевіч, У. І. Брэн Келясцін Іванавіч / У. I. Саламевіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2005. — Т. 1. – С. 190-191.

Doroteusz, F. Dziela duchownych ze Starego Kornina fundamenty naszej toźsamości / Fionik Doroteusz // Бельскі гостінэць. — № 1. — Бельск-Падляскі, 2017. — С. 3-12.

Бренн К. И. — краевед, этнограф, фольклорист, в 1831 служил священником в г. Кобрине.

7 красавіка 1800 г. [нар. К. І. Брэн] : Даты. Падзеі. Людзі // Звязда. — 2016. — 7 красавіка. – С. 16.

У гэты дзень нарадзіўся К. І. Брэн, беларускі краязнаўца, фалькларыст, этнограф, які некалькі год служыў святаром у Кобрыне.

Пазднякоў, В. Брэн Келясцін Іванавіч / Валерый Пазднякоў [Электронны рэсурс] // Электронная энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае». – Рэжым доступу: http://vkl.by/articles/2280. – Дата доступу: 15.12.2016.