Буйноўская Ангеліна Анатольеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер П. С. Грыневіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 16 : фат. – (Імёны на карце Кобрыншчыны).

БУЙНОЎСКАЯ АНГЕЛІНА АНАТОЛЬЕЎНА

БУЙНОЎСКАЯ (Дружылоўская) Ангеліна Анатольеўна кандыдат медыцынскіх навук (1986), урач-арганізатар аховы здароўя I кваліфікацыйнай катэгорыі.

Нарадзілася 5 красавіка 1955 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыла сярэднюю школу № 1, выпускніца 1972 года. Ангеліна ўзнагароджана медалём «Юны ўдзельнік ВДНГ» выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР.

У 1972 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ), які закончыла з адзнакай па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Ангеліна Анатольеўна працавала старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі калагенозаў Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі МДМІ. У 1978-1990 гадах – лячэбна-кансультатыўная і навуковая работа ў галіне рэўматалогіі на базе 2-й кафедры ўнутраных хвароб МДМІ.

У 1986 годзе Ангеліне Анатольеўне прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук.

У 1990-1991 гадах А. А. Буйноўская — загадчыца паліклінічнага аддзялення медыцынскай службы Цэнтральнай групы войскаў у Чэхаславакіі.

У 1991-1997 гадах – урач-кансультант, урач-рэфлексатэрапеўт медыцынскай фірмы «Авіцэна» і Мінскага гарадскога эндакрыналагічнага дыспансэра.

З 1997 па 2002 год працуе намеснікам дырэктара па медыцынскай частцы САК «Юнацтва» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2002 года — урач-акуліст рэабілітацыйнага цэнтра «Дом Міласэрнасці» рэлігійнай абшчыны «Прыход у гонар Усіх Святых» Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы.

Узнагароджана ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага. Галоўны спецыяліст па медыцынскаму турызму «Цэнтра па санаторна-курортнай рабоце ЦЭНТР КУРОРТ» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прымае ўдзел у міжнародных семінарах у галіне рэабілітацыі, геранталогіі, анкалогіі.

Буйновская, А. А. Центральная, регионарная гемодинамика и сократительная функция миокарда при системной склеродермии : автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. мед. наук : 14.00.39 / Мин. гос. мед. ин-т ; Ангелина Анатольевна Буйновская. — Мінск, 1985. — 23 с.

Аб жыцці і дзейнасці

65 гадоў з дня нараджэння А. А. Буйноўскай (1955) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 133.

Знакамітыя выпускнікі школы. Буйноўская (Дружылоўская) Ангеліна Анатольеўна // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 22. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Савчук, М. Листая страницы памяти / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. – 2020. – 16 января. – С. 3.

Ангелина Буйновская — о своей семье, матери.