Бунеева, Л. “Мы ідзём ад жыцця” / Людміла Бунеева // Вечерний Брест. – 2008. – 5 сентября. – С. 1.

Аб укладзе нашых землякоў С. Гардуна, І. Чароты ў праваслаўнае асветніцтва.

Да Дня беларускага пісъменства

«Мы ідзём ад жыцця»

Людміла БУНЕЕВА

3 верасня ў абласной бібліятэцы імя Горкага пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Яны адкрыліся выставай праваслаўнай літаратуры з фондаў бібліятэкі і сустрэчай з рэдактарам выдавецтва Мінскага прыходу Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, кандыдатам гістарычных навук Лідзіяй Кулажанка. Пачатак вельмі сімвалічны: ад часоў Еўфрасінні Полацкай і да позняга сярэднявечча асвета да беларусаў прыходзіла праз праваслаўнае манаства, брацкія школы і друкарні. А ці шмат мы ведаем пра сучасных пераемнікаў той справы, асветнікаў нашага часу?

Змястоўны расповед мінскай госці быў адказам на шмат якія пытанні. Па-першае, нам прыемна было даведацца пра ўклад нашых землякоў у праваслаўнае асветніцтва. Напрыклад, аўтарытэтны перакладчык богаслужэбных тэкстаў, кандыдат багаслоўя пратаіерэй Сергій Гардун — ураджэнец вёскі Дзівін Кобрынскага раёна. Гэта прафесіянал як у галіне багаслоўскай падрыхтоўкі, так і ў сферы ведання мовы, таму што ў свой час закончыў інстытут замежных моў. Ён добра ведае грэчаскую і англійскую мовы, можа параўноўваць свае пераклады з тымі, што робяцца на Захадзе. Сергій Гардун з’яўляецца фактычна вядучым перакладчыкам Біблейскай камісіі пры Беларускім экзархаце, вынікам дзейнасці якой стаў пераклад чатырох Евангелляў на беларускую мову.

Другі наш зямляк, таксама ўраджэнец Кобрыншчыны, прафесар Іван Чарота – непераўзыдзены знаўца сербскай культу­ры. Дзякуючы яму перакладзена цэлая серыя сучаснага сербскага багаслоўя, вельмі арыгінальнага і глыбокага