ВАЙТКОЎСКАЯ Ала Аляксандраўна — беларускі вучоны ў галіне бульбаводства, кандыдат біялагічных навук (1971).
Нарадзілася 25 сакавіка 1934 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.
У 1957 годзе закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
У 1957-1990 гадах Ала Аляксандраўна працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства. З 1962 года — загадчыца біяхімічнай лабораторыі па бульбаводстве, з 1972 — лабараторыі біяхіміі і фізіялогіі, з 1982 — лабараторыі біяхімічнай ацэнкі і аграхімічнага аналізу.
У 1971 годзе А. А. Вайткоўскай прысуджана вучоная ступень кандыдата біялагічных навук. Даследавала біяхімічныя метады якасці бульбы, дынаміку назапашвання пажыўных рэчываў у бульбе падчас росту і захоўвання клубняў.
Суаўтар сорту бульбы «Вярба».
Працы
Войтковская, Алла Александровна. Биохимическая характеристика развития клубней основных сортов картофеля БССР : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата биологических наук. (093) / АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники. — Минск : [б. и.], 1970. — 24 с.
Бульба : популярный энциклопедический справочник по биологии, возделы-ванию, хранению и использованию картофеля в кулинарии / сост. Е. В. Малашевич. — Минск : Беларуская энцыклапедыя, 1994. — 346, [4] с. — Среди научн. консульт. – Войтковская А. А.
Бульба :энциклопедический справочник по выращиванию, хранению, переработке и использованию картофеля / ред. кол.: И. П. Шамякин (гл. ред.), П. И. Альсмик, А. Ф. Богдановский, В. В. Валуев, В. Г. Иванюк [и др.]. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1988. – 674 с. : ил. — Среди научн. консультантов – Войтковская А. А.
Забара, М. Г. Справочник картофелевода / Мария Григорьевна Забара, Алла Александровна Войтковская. — 2-е изд., перераб. — Минск : Ураджай, 1989. – 303 с.
Ширко, Т. С. Картофель: от ростка до горшка / Тамара Сергеевна Ширко, Алла Александровна Войтковская. — Минск : Полымя, 1999. — 172,[1] с. – (Подарок хозяину).
250 блюд из картофеля / сост. Т. С. Ширко, А. А. Войтковская. – Минск : Полымя, 1999. — 157, [1] с.
Ширко, Т. С. Пути снижения накопления нитратов в клубнях картофеля и плодоовощной продукции / Т. С. Ширко, Л. П. Дробенкова, А. А. Войтковская. — Минск, 1989. — 48 с. – (Общие вопросы растениеводства).
Ширко, Т. С. Щедрый стол : оригинальная кухня здоровья / Тамара Сергеевна Ширко, Алла Александровна Войтковская. – Минск : Чалавек і эканоміка : Произв.-коммерч. предприятие «Беласев», 1996. — 703 с.
Аб жыцці і дзейнасці
Войтковская Алла Александровна // Бульба белорусская : энциклопедия. – Минск, 2008. – С. 325.
Войтковская, Алла Александровна // Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by. – Дата доступа: 19.04.2018.