Верхавец Людміла Якаўлеўна

Біяграфічны нарыс

ВЕРХАВЕЦ Людміла Якаўлеўна — вучоны, кандыдат тэхнічных навук.

Нарадзілася ў 1942 годзе ў в. Літвінкі Кобрынскага раёна. Калі дзяўчынцы быў адзін год, яе бацькоў, Якава Георгіевіча і Ірыну Кляменцьеўну, забілі бандыты. Да 1947 года Людмілу гадавала цётка, а потым яе забрала бабуля ў г. Гомель, дзе яна жыла і вучылася.

У 1966 годзе Людміла Верхавец закончыла Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «інжынер-канструктар».

Пасля заканчэння інстытута два гады працавала на Баранавіцкай швейнай фабрыцы.

З 1968 года Л. Я. Верхавец працавала ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (цяпер Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт).

У 1979 годзе завочна закончыла аспірантуру Ленінградскага інстытута тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці і абараніла кандыдацкую дысертацыю.

Людміла Якаўлеўна Верхавец — дацэнт кафедры канструявання і тэхналогіі адзення Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдат тэхнічных навук.

Працы

Верховец, Л. Я. Исследования свойств соединительных швов в готовой одежде : автореф. дис. / Л. Я. Верховец. — Л., 1979. — 18 с.

Верховец, Л. Я. Исследование деформационных свойств ниточных швов / Л. Я. Верховец, Ф. А. Ким // Повышение эффективности производства в отралях текстильной и легкой промышленности. – Ленинград, 1979. – С. 3-6.

Верховец, Л. Я. Зависимость качества одежды от деформационных свойств ниточных швов / Л. Я. Верховец, Ф. А. Ким // Товароведение и легкая промышленность : республиканский межведомственный сборник / БГИНХ им. В. В. Куйбышева. – Минск, 1983. – Вып. 10. – С. 72-74.

Верховец, Л. Я. Метод оценки качества ниточных швов / Л. Я. Верховец, Ф. А. Ким // Совершенствование методов конструирования, формования и улучшения качества швейных изделий : тезисы докладов Всесоюзной научно-технической конференции, Москва, 15-16 сентября 1981 г. / МТИЛП. – Москва, 1981. – С. 143-144.

Верховец, Л. Я. Формирование у студентов практических навыков по конструированию одежды / Л. Я. Верховец // Актуальные проблемы преподавания в ВУЗе : областная научно-методическая конференция : тезисы докладов, Витебск, 1996 г. / ВГТУ. – Витебск, 1996. – С. 66.

Аб жыцці і дзейнасці

Верхавец Людміла Якаўлеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 432. — (Імі ганарацца землякі).

[Верховец Людмила Яковлевна] // Кафедре конструирования и технологии одежды — 45 лет / УО «ВГТУ» ; сост. Н. П. Гарская [и др.]. – Витебск : УО «ВГТУ», 2013. – С. 4, 5, 10.

Верхавец Людміла Якаўлеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 18.

75 гадоў з дня нараджэння Л. Я. Верхавец (1942) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 35.