Высокая ўзнагарода // Літаратура і мастацтва . – 2002. – 28 чэрвеня.

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Аляксій ІІ падчас свайго нядаўняга знаходжання ў Беларусі ўзнагародзіў Ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені пісьменніка і філолага-навукоўца І. Чароту.

Высокая ўзнагарода

На жаль, беларускія сродкі масавай інфармацыі пакінулі без увагі той факт, што Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Аляксій ІІ падчас свайго нядаўняга знаходжання ў Беларусі ўзнагародзіў, сярод іншых, Ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені пісьменніка і філолага-навукоўца Івана Чароту. А ўдастоены гэтай высокай узнагароды прафесар Чарота за працу па асэнсаванні беларускай хрысціянскай літаратуры і ўдзел у падрыхтоўцы “Праваслаўнай Энцыклапедыі.” Для калег-літаратараў нагадаем, што I. Чарота — аўтар манаграфіі Беларускан мова і Царква”, выканаўчы рэдактар беларускамоўнага часопіса “Праваслаўе”, адзін з перакладчыкаў на сучасную беларускую мову Бібліі, а таксама ўкладальнік дзвюх неардынарных зборнікаў пад агульнай назвай “Насустрач Духу” . Гэта «Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі” і “Анталогія беларускай хрысціянскай прозы’’ выпушчаныя выдавецтвам “Ураджай” адпаведна ў 2001 і 2002 гг.

У. I.