Гардун Сяргей Аляксеевіч

Біяграфічны нарыс

ГАРДУН Сяргей Аляксеевіч (Сергiй Гардун) — святар i вучоны, прафесар, мiтрафорны протаiерэй, кандыдат багаслоўя (1990), дацэнт (2000). Ён злучае ў сваёй асобе навукоўца i клiрыка.

Нарадзіўся 4 сакавіка 1959 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў звычайнай сялянскай сям’і. Бацькі, Аляксей Іванавіч і Аляксандра Іванаўна, працавалі ў калгасе «Новае жыццё». Вучыўся ў Дзівінскай сярэдняй школе.

Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік англійскай і французскай моў» (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам англійскай мовы ў сельскай школе.

У 1984 годзе Сяргей Гардун закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1987 – Маскоўскую духоўную акадэмію.

У 1987 годзе пасвечаны ў сан святара пад імем Сергія. Некалькі гадоў айцец Сергій выкладаў у маскоўскіх духоўных школах. Пры аднаўленні работы Мінскай духоўнай семінарыі ў 1989 годзе пераведзены ў гэтую навучальную ўстанову, стаў яе першым вучоным сакратаром. 2 верасня 1990 года яму нададзены тытул протаіерэя.

У 1990 годзе Сергій Гардун абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Пастырство иеросхимонаха Макария (Иванова)». З 2000 года – дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 2005–2018 гадах – загадчык кафедры бібліістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, са студзеня 2018 года – першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ. Выкладчык Свяшчэннага Пісання Старога Запавету, уводзін у спецтэрміналогію (на англ. мове), спецкурсу «Сучасная Праваслаўная Духоўнасць» (на англ. мове). Сфера навуковых інтарэсаў Сергія Гардуна: гісторыя хрысціянскіх канфесій у Беларусі, беларуская багаслоўская і літургічная тэрміналогія. Прафесар (2010) Мінскай духоўнай акадэміі. Клірык Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Прафесіянал як у галіне багаслоўскай падрыхтоўкі, так і ў сферы мовазнаўства. Валодае дзевяццю мовамі, у тым ліку грэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, англійскай, французскай, польскай, украінскай. Яму даводзілася служыць набажэнствы цалкам па-англійску, можа параўноўваць свае пераклады з тымі, што робяцца на Захадзе. З’яўляецца членам Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы па перакладу кніг Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову. Узначальвае рэдакцыйную камісію Беларускага Экзархата. Каментатар святочных богаслужэнняў ў час іх трансляцыі па першаму дзяржаўнаму тэлеканалу Беларускага тэлебачання.

Узнагароджаны ордэнамі Сергія Раданежскага ІІІ ступені, Кірылы Тураўскага І і ІІ ступеней, медалём Сергія Раданежскага ІІ ступені і іншымі царкоўнымі ўзнагародамі. Кінастудыя «Беларусьфільм» выпусціла дакументальны фільм «Айцец Сергій» (2007; сцэнарый У. В. Мароза, пастаноўка рэжысёра С. А. Гайдука) аб лёсе чалавека, які прысвяціў свае жыццё служэнню Богу, – протаіерэя Сергія Гардуна.

9 студзеня 2019 года ў Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 года. Калектыў Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы ўдастоены прэміі за пераклад кнігі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» на сучасную беларускую мову. Гэта 25-гадовая праца будзе садзейнічаць прымнажэнню духоўнай спадчыны нашага народа, умацаванню духоўных асноў грамадства і дзяржавы. Ад імя калектыву прэмію прыняў старшыня рабочай групы Біблейскай камісіі протаіерэй Сергій Гардун.

Працы

Гардун, С. Праблемы фарміравання беларускай багаслоўскай тэрміналогіі / Сергій Гардун // Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 21 лютага 2018 г.). — Мінск, 2019. — С. 7-12.

Праваслаўны малітваслоў / уклад. протаіерэй Сергій Гардун, прадм. і пер. з царкоўнаслав. і грэч. протаіерэя Сергія Гардуна. — 2-е выд., дап. – Мінск : Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, 2012. – 144 с.

Гардун, С. Праваслаўе як падмурак беларускай нацыі / Сергій Гардун // Беларуская думка. — 2016. — № 1. – С. 23-29.

Гардун, С. А. Я таксама люблю Беларусь / прот. С. Гардун // Дзеяслоў. – 2009. – № 2 (39) сакавік-красавік. – С. 320-325.

Гардун, С. протаiерэй. У вечнай памяцi будзе праведнiк / прот. С. Гардун // Царкоўнае слова. – 2008. — № 21. – С. 6-7.

Аб жыцці і дзейнасці

Гордун Сяргей Аляксандравiч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 432. – (Імі ганарацца землякі).

Гапанович, А. Н. Сергей Алексеевич Гордун / Афанасий Гапанович // Дивин ― древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 70. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Гардун Сяргей Аляксеевіч. Вядомыя людзі, ураджэнцы в. Дзівін // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 21.

60 гадоў з дня нараджэння С. А. Гардуна (1959) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 95.

555-летие со дня основания Спасского женского монастыря г. Кобрина // Кобрин-информ. – 2020. – 20 августа (№ 34). – С. 13.

В день престольного праздника Спасского монастыря г. Кобрина протоиерей Сергий Гордун, клирик кафедрального Свято-Духова собора в г. Минске (Минская епархия), сослужил Высокопреосвященнейшему Иоанну, архиепископу Брестский и Кобринский.

Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете // Кобрин-информ. – 2020. – 30 июля (№ 31). — С. 11.

В аудиоверсии переводов Священного Писания Нового Завета протоиерей Сергий Гордун читает молитвы.

Гардун, С. А. «Сімвал Беларусі» / [Сергій Гардун ; гутарыла] Ніна Шчарбацэвіч // Звязда. — 2019. — 10 студзеня. — С. 1, 13.

Гардун, С. «Для землякоў – беларусаў» / [Сергій Гардун ; размаўляла] Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. – 2017. — 12 верасня. – С. 10.

Цімошык, Л. На беларускай мове – з благаславеннем / Ларыса Цімошык // Настаў-ніцкая газета. – 2017. – 15 верасня. – С. 4.

Пра тое, як ішла праца над перакладам на беларускую мову Новага Запавета, расказаў протаірэй Сергій Гардун.

Гардун, С. Гаварыць з нябёсамі па-беларуску / [Сергій Гардун ; гутарыла] ВеранікаПуставіт // Звязда. – 2014. – 4 снежня. – С. 5.

Гардун, С. «Нам неабходна шырокая дыскусія вакол выкладання ў школах асноў хрысцiянскай культуры» / Сергій Гардун ; [размаўляла] Вольга Мядзведзева // Звязда. – 2009. – 14 кастрычніка. – С. 7.

Бунеева, Л. «Мы ідзём ад жыцця» / Людміла Бунеева // Вечерний Брест. – 2008. – 5 сентября. – С. 1.

Аб укладзе нашых землякоў С. Гардуна, І. Чароты ў праваслаўнае асветніцтва.

Раманоўская, М. Протаіерэй Сергій Гардун: «Пасля сотні атэістычных кніг Евангелле было для мяне адкрыццём» / Марына Раманоўская // Царкоўнае слова. – 2004. — № 12. – С. 4-6.

Раманоўская, М. Протаіерэй Сергій Гардун: «За спробу паступіць у семінарыю мяне маглі арыштаваць» / Марына Раманоўская // Царкоўнае слова. – 2004. — № 13. – С. 4–6.

Гордун, Сергей Алексеевич [Электронный ресурс] // База данных Ученые Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient. – Дата доступа: 05.10.2017.