Гержа Мікалай Паўлавіч

Біяграфічны нарыс

ГЕРЖА Мікалай Паўлавіч – кандыдат тэхнічных навук. Дацэнт Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.

Нарадзіўся 9 лютага 1956 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага раёна. У 1963 годзе ён пайшоў у першы клас Літвінкаўскай пачатковай школы, у 1967 годзе працягваў вучобу ў Батчынскай васьмігадовай школе. Сярэднюю адукацыю Мікалай атрымаў у Якаўчыцкай сярэдняй школе Жабінкаўскага раёна.

У Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут на факультэт «Сельскагаспадарчае будаўніцтва» Мікалай Гержа паступіў у 1973 годзе. У 1978 годзе закончыў інстытут і быў накіраваны ў Беларускі праектны навукова-даследчы інстытут па будаўніцтву на сяле, дзе працаваў інжынерам-канструктарам. У гэтым жа годзе Мікалай быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1980 годзе дэмабілізаваны і выбраны па конкурсу асістэнтам кафедры «Арганізацыя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ў будаўніцтве» Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

У 1984 годзе Мікалай Паўлавіч закончыў факультэт кіравання будаўнічай вытворчасцю Маскоўскага інстытута кіравання імя С. Арджанікідзе па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка».

У 1985 годзе М. П. Гержа паступіў у аспірантуру Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута аказання матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі па будаўніцтву (ЦНДІАМТД, г. Масква). У 1989 годзе ён абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені «Кандыдат тэхнічных навук» па спецыялізацыі «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчасцю жалезабетонных вырабаў».

З 1990 года М. П. Гержа — старшы выкладчык кафедры «Арганізацыя і АСК у будаўніцтве» Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, пазней кафедры «Менеджменту і маркетынгу» Брэсцкага політэхнічнага інстытута.

З 1996 года Мікалай Паўлавіч — дацэнт кафедры «Менеджменту і маркетынгу» (кафедры «Міжнародных эканамічных адносін і інвестыцый», кафедры «Сусветнай эканомікі, маркетынга, інвестыцый») Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.

Працы

Гержа, Н. П. Автоматизация управления технологическим процессом изготовления железобетонных изделий : диссертация … кандидата технических наук : 05.23.08 / Николай Павлович Гержа. — Минск, 1989.

Головач, Э. П. Методические рекомендации по преддипломной практике и выполнению дипломной работы для студентов специальности Э.01.08.00. «Мировая экономика и международные экономические отношения» дневной формы обучения. // Э. П. Головач, Н. П. Гержа, Е. И. Пашковец. – Брест, 2001.

Аб жыцці і дзейнасці

60 гадоў з дня нараджэння М. П. Гержы (1956) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 10.

Гержа Мікалай Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 29-30.

Гержа Николай Павлович / материал предоставлен Батчинской публичной библиотекой. – Батчи, 2018.