Давідзюк Георгій Пятровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 106.

ДАВІДЗЮК Георгій Пятровіч (н. 5.7.1923, в. Камень-Шляхецкі Кобрынскага пав. Палескага ваяводства), беларускі савецкі філосаф. Д-р філас. н. (1969), праф. (1970). Чл. КПСС з 1945. Скончыў Мінскі пед. ін-т імя М. Горкага (1952) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). У 1959-62 лектар ЦК КПБ. 3 1962 заг. сектара гістар. матэрыялізму, з 1968 сектара сацыялагічных даследаванняу ін-та філасофіі і права АН БССР. Даследуе праблемы буржуазнай сацыялогіі, класавую структуру СССР, садыялагічныя праблемы вёскі.

Тв.: Ленінізм — вострая зброя барацьбы з рэвізіянізмам, Мн., 1960; Основные черты современного ревизионизма, Мн., 1961; Несовместимость рели­гиозной идеологии и коммунизма, Мн., 1963; Фор­мирование научного мировоззрения, у кн.: Строи­тельство коммунизма и социальные изменения в крестьянстве Белоруссии, Мн., 1966; Банкруцтва буржуазных канцэпцый грамадства будучага, Мн., 1967; Критика теории «единого индустриального общества», Мн., 1968; Марксісцкая ідэалогія і бур­жуазная дэідэалагізацыя, Мн., 1970.