Давідзюк Георгій Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1997. – Т. 5. — С. 563.

ДАВІДЗЮК Георгій Пятровіч (н. 5.7.1923, в. Акцябр Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. сацыёлаг. Д-р філас. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1952), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). 3 1959 заг. сектара Ін-та філасофіі і права АН БССР, у 1973-96 праф. БДУ, Даследуе праблемы гісторыі, тэорыі і метадалогіі сацыялогіі, сац. структуры грамадства, сац. кіравання. Аўтар кн. «Прыкладная сацыялогія» (1979, перакладзена на кіт. мову ў 1985), падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ («Уводзіны ў прыкладную сацыялогію», 1975) і інш.

Тв:. Основные черты современного ревизионизма. Мн., 1961; Банкруцтва буржуазных канцэпцый грамадства будучага. Мн., 1967; Критика теории «единого индустриального обшества». Мн., 1968; Проблемы «массовой культуры» и «массовых коммуникаций». Мн., 1972 (разам з У. С. Баброўскім); Sociocultural community of Polish and Belarus peoples // The Neighbourhood of cultures. Warsaw, 1994.