Да 60-годдзя з дня нараджэння М. У. Смяховіча // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2012 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Дз. Курачук. – Кобрын, 2012. – С. 9-10.

Да 60-годдзя з дня нараджэння М. У. Смяховіча

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч – педагог. Нарадзіўся ў 1952 г. ў в. Дзівін Кобрынскага раёна. Закончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1974). Кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка. Даследуе пытанні гісторыі Беларусі 18-19 ст.ст.

З 2002 г. дацэнт кафедры гуманітарных навук Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Смяховіч, М. У. Нацыянальная ідэя беларусаў у XX стагоддзі / Мікалай Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1998. — №3. — С. 20-25 (ёсць біяграфічная даведка аб аўтары нарыса).

Смяховіч, М. Узаемаадносіны самадзяржаўя з каталіцкай царквой на Беларусі (1772-1867 гг.) / Мікалай Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — №1. — С.45-50 (ёсць кароткая біяграфічная даведка аб аўтары нарыса, яго фота).

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Памяць : гісторыка-дакум.хроніка Кобрынскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2002. — С. 441.