Да 70-годдзя з дня нараджэння Р. Г. Запарожчанка // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук, Л. Сысоева. – Кобрын, 2014. — С. 41-42.

Да 70-годдзя з дня нараджэння Р.Г. Запарожчанка

Запарожчанка Раіса Георгіеўна — вучоны-фізік. Нарадзілася 25 лютага 1944 г. у в. Мярніца. У 1966 г. закончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля аспірантуры пры Інстытуце фізікі АН Беларусі працавала малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці квантавая электроніка. Тэматыка яе даследаванняў звязана з актыўнай сінхранізацыяй лазернага выпраменьвання для атрымання ультракароткіх імпульсаў святла, з нелінейна-аптычнымі метадамі ператварэння частаты ультракароткіх імпульсаў і нелінейным прапусканнем святла паўправаднікамі. Асноўным метадам даследавання, што развіла Раіса Георгіеўна, з’яўляецца метад матэматычнага мадэліравання працэсаў у лазерах і нелінейна-аптычных асяроддзях. Надрукавала больш за 100 навуковых артыкулаў у айчынных і замежных часопісах, атрымала 9 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Па выніках гэтых даследаванняў у 1996 г. ёй прысвоена навуковая ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці лазерная фізіка. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай АН Беларусі.

Запарожчанка Раіса Георгіеўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. – Мінск : БЕЛТА, 2002. — С. 434-435.