Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 39-40.

ДЗМІТРУК АЛЯКСАНДР АНДРЭЕВІЧ

Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч — кандыдат філасофскіх навук (1975), дацэнт (1976).

Нарадзіўся Аляксандр Дзмітрук 3 ліпеня 1928 года ў в. Ушкавіца Кобрынскага павета (цяпер в. Ушкавіца Кобрынскага раёна).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўся сям’я Дзмітрукоў прымала актыўны ўдзел у партызанскім руху. У 1944 годзе Аляксандр Андрэевіч быў адпраўлены праз лінію фронту на работу ў тыл Чырвонай арміі.

У 1951 годзе Аляксандр Дзмітрук скончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951-1953 гг. ён працаваў інструктарам гаркама, сакратаром райкама камсамола ў Львове, з 1953 па 1958 год — у Брэсцкім абкаме ЛКСМБ, у 1961-1976 гг. лектарам, загадчыкам сектара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.

У 1961 годзе А. А. Дзмітрук скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1976 па 1982 год Дзмітрук — начальнік кафедры, намеснік начальніка па навуковай рабоце Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, у 1982-1991 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аляксандр Андрэевіч апублікаваў больш за 30 навуковых прац. Ён узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Памёр Аляксандр Андрэевіч Дзмітрук 9 снежня 1996 года.

Працы

Дмитрук, А. А. Плюрализм мнений, противоположность позиций: проблемы национальных отношений / Александр Андреевич Дмитрук. – Минск, 1990. — 24 с.

Дмитрук, А. А. Воспитание трудящихся в духе непримиримости к буржуазной идеологии / Александр Андреевич Дмитрук. — Минск: Беларусь, 1979. — 158 с.

Аб жыцці і дзейнасці

Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 433-434. – (Імі ганарацца землякі).

Да 85-годдзя з дня нараджэння А. А. Дзмітрука // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2013 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2013. — С. 10.

Кафедра філасофіі і ідэалагічнай работы [Электронны рэсурс] // Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь. – Рэжым доступу: http://academy.mia.by/index.php/news/62-belorussian/4036-kafedra-flasof—djealagchnaj-raboty. – Дата доступу: 30.06.2017.

Кандыдат філасоф. навук А. А. Дзмітрук узначальваў кафедру з 1976 па 1982 год.

Імі ганарацца землякі. Дзмітрук Аляксандр Андрэевіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php . – Дата доступу: 30.06.2017.