Зайцава, В. Я. Матэрыяльная культура Нясвіжа ХVI—XIX стст. / В. Я. Зайцава, І. І. Сінчук // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы): усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў : тэзісы дакладаў і паведамленняў, Мінск, 3-5 лютага 1993 г. – Мінск, 1998. – С. 90-92.

Матэрыяльная культура Нясвіжа ХVI—XIX стст.

Археалагічныя даследаванні ў Нясвіжы на помніках архітектуры «Домік на кірмашовай плошчы» (1723 г.) i «Плябаніяльны дом» (першая палова ХVIII ст.), агульнапрынятая датыроўка — канец ХVІ — пачатак ХVІІ ст.) выконваліся аўтарамі у 1991 г. Агульная плошча ўскрытай паверхні склала каля 130 кв. м: Магутнасць культурнага слою складае ад 0,5 да 1,0 м. Храналагічна сабраныя матэрыялы адносяцца да ХV-XIX ст., што карэспандуецца са звесткамі пісьмовых крыніц (панямонскі Нясвіж узгадваецца ў першай палове ХV ст.).

У перадмацерыковым слаі адзначаны адзінкавыя знаходкі керамікі ХV ст., амаль адразу на мацярыку сустракаюцца фрагменты начынняў, якія датуюцца канцом ХVІ — пачаткам ХVІІ ст., масава прадстаўлены матэрыял канца ХVІ-XIX ст. Раскопкі аўтаpaў, як і назіранні папярэднікаў (Чарняўскі І. М., Краўцэвіч А. К.), ранейшых матэрыялаў не выявілі, што сведчыць на карысць узнікнення Нясвіжа-горада менавіта у гэты час — у ХVI ст.

Характерны для познесярэдневяковага горада масавы матэрыял, пальчатка. Памеры цэглы на датаваных помніках канца ХVI — пачатка ХVІІ ст. у Нясвіжы складаюць 26,0-27,5 ×12,5-13,5×5,5-7,0 см (Бенедыкцінскі кляштар), 25,5-26,5×12,5-13,5×6,0-7,0 см (вежазваніца Езуіцкага кляштара). У параўнанні з іншымі рэгіёнамі, нясвіжская цэгла гэтага часу кароткая i тоўстая, з малым тычком. Асноўныя фарматы цэглы сутарэнняў пробаскага дома, як: аўтары у сучасным выглядзе прапануюць датаваць першай паловай ХVІІІ ст., месцяцца ў межах 28,0-29,0×13,5-14,5×5,5-7,0 см. Цэгла першай паловы ХVІІІ ст. да ўжэйшай, шырэйшай і больш тонкая ў параўнанні з ранейшай нясвіжскай цэглай.

У калекцыі сабрана прамая і касая пальчатка канца ХVI-пачатка ХVШ ст. цэгла з гладкай пасцеллю ХVІІ-XIX ст., на асобных экземплярах захаваліся адбіткі травы, кропляў дажджу, лап жывёлін, што выразна паказвае на сушку цэглы пад аткрытым небам на непадрыхтаванай спецыяльна паверхні.

Менш пашыраны знаходкі дахоўкі — з паўцыркульным наском i трохкутным шыпом ХVІІ ст.. і хвалістай ХVІІІ-ХІХ ст.

Кафля ХVІІ ст. прадстаўлена непаліванай, паліванай і паліхромнай, але, як ні дзіва, найбольш цікавай аказалася паліваная (зялёная, туркусовая і белая) і непаліваная кафля ХVІІІ-ХІХ ст., менавіта характер апрацоўкі яе тыльнага боку, якой сабрана каля 400 фрагментаў. На значнай колькасці экземпляраў зялёнапаліваных пласцін бачны адбіткі працягнутых уздоўж пласцін пальцаў — пальцавыя барозны, зрэдку сустракаюцца экземпляры з дадатковымі касымі дыяганальнымі барознамі паверх ужо нанесеных паралельна бакавым робрам пласцін, адзін са знойдзеных экземпляраў з адбіткам тканіны. Такі ж характер падрыхтоўкі паверхні мае і адначасовая зяленапаліванай белапаліваная кафля ХVІІІ ст. — гладкая пласціна або пласціна з адбіткамі пальцаў. Туркусовая кафля XIX ст. у 20% выпадкаў мае выразныя сляды рыфлення альбо ў выглядзе паралельных бакавым робрам барозн, што ідуць прыблізна праз 0,5 см, альбо ў выглядзе сеткі барозн, якія могуць ісці дыяганальна (вугал 45°), ці адна паралельна, а другая дыяганальна (35°), астатнія экземпляры гладкія, без пальцавых адбіткаў, асобна адзначаны адзін экземпляр з адбіткам тканіны. Непаліваная кафля др. пал. XIX ст. мае, як звычай, рыфленне ў выглядзе паралельных бакаваму рабру барозн (40% выпадкаў, незалежна ад колеру абпаленай гліны), у двух выпадках адзначаны барозны ў выглядзе сеткі, яшчэ два фрагмента маюць пальцавыя барозны i датуюцца, верагодна, ХVІІІ ст. Рыфленне тыльнай паверхні — даволі спецыфічны прыём, які уласцівы здаецца, мясцовай кафлярскай традыцыі. Даволі пашыраных паўсюль у гэты час пласцін карычневага колеру ў Нясвіжы няма — выяўлены адзіны фрагмент.

Рэчы ўжытку са шкла ў Нясвіжы даволі традыцыйная для гарадоў гэтага часу — бутэлькі, кварты, рыфлёная фляга, размаітыя шкляніцы.

Фрагментаў тэракотавых, дымлёных i паліваных керамічных начынняў (гаршкоў, накрывак, збаноў, кубачкаў, міс, талерак) сабрана значная колькасць — адных венцаў каля 400. Большая частка калекцыі датуецца ХVІІІ ст., пераважае дымлёны посуд, прыблізна палова якога арнаментавана: І4% — выцягнутыя петлі, 8% — вертыкальныя прамыя, 9% — кругавыя лініі, 63 % — скрыжаваныя лініі, 6% — суцэльнае лашчэнне. Можна адзначыць даволі ранне з’яўленне дымленага посуду — па шэрагу прыкмет не пазней ХVІ ст. Для распіснога посуду ў ХVІІ ст. характэрна таніраванне чарапка белым (зрэдку — карычневым) ангобам, пазней, у ХVІІІ — пачатку XIX ст. знікае дадатковая апрацоўка чарапка таніраваным ангобам. У гэты ж час мяняецца асартымент распіснога посуду — амаль знікаюць талеркі, якія выкарыстоўваліся большай часткай у якасці аздаблення інтэреру; пераважаюць місы, збаны. У пачатку XIX ст. ва ўжытак уваходзяць парцэлянавыя талеркі.

З пісьмовых крыніц вядома, што насельніцтва Нясвіжа было рознаэтнічным. На жаль, на сучасным этапе развіцця познесярэдневяковай археалогіі Беларусі няма магчымасці ў матэрыяльных рэштках мінуўшчыны вызначыць тое, што належыць пэўнаму этнасу ці этнічнай групе, як па паходжанню, так i па ўжыванню. Бясспрэчна адно — усе знойдзеныя рэчы характэрызуюць гарадскую культуру у асобным горадзе Панямоння — Нясвіжы ХVI-XIX ст.

В. Я. Зайцава, І. І Сінчук

(Мінск)