Запарожчанка Раіса Георгіеўна

Біяграфічны нарыс

ЗАПАРОЖЧАНКА Раіса Георгіеўна — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук.

Нарадзілася 25 лютага 1944 года ў вёсцы Мярніца Кобрынскага раёна.

У 1966 годзе закончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля аспірантуры пры Інстытуце фізікі АН Беларусі працавала малодшым навуковым супрацоўнікам.

У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «квантавая электроніка».

Тэматыка яе даследаванняў звязана з актыўнай сінхранізацыяй лазернага выпраменьвання для атрымання ўльтракароткіх імпульсаў святла, з нелінейна-аптычнымі метадамі ператварэння частаты ўльтракароткіх імпульсаў і нелінейным прапусканнем святла паўправаднікамі. Асноўным метадам даследавання, што развіла Раіса Георгіеўна, з’яўляецца метад матэматычнага мадэліравання працэсаў у лазерах і нелінейна-аптычных асяроддзях.

Р. Г. Запарожчанка надрукавала больш за 100 навуковых артыкулаў у айчынных і замежных часопісах, атрымала 9 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва. Па выніках гэтых даследаванняў у 1996 годзе ёй прысвоена навуковая ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «лазерная фізіка».

Раіса Георгіеўна — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай АН Беларусі.

Працы

Запорожченко, Раиса Георгиевна. Математическое моделирование лазерных и нелинейно-оптических систем : автореферат дис. … доктора физико-математических наук / Р. Г. Запорожченко : 01.04.21. — Минск, 1995. — 32 с.: ил.

Запорожченко, Раиса Георгиевна. Исследование вынужденной синхронизации мод в импульсных лазерах : автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. физ.-мат. наук : (01.04.04) / Ин-т физики АН БССР. — Минск : [б. и.], 1977. — 15 с.

Аб жыцці і дзейнасці

Запарожчанка Раіса Георгіеўна // Памяць. Кобрынскі раёна : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 434-435. – (Імі ганарацца землякі).

75 гадоў з дня нараджэння Р. Г. Запарожчанка (1944) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016 –2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 97.

Да 70-годдзя з дня нараджэння Р. Г. Запарожчанка // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук, Л. Сысоева. – Кобрын, 2014. — С. 41-42.

Імі ганарацца землякі. Запарожчанка Раіса Георгіеўна [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 23.08.2017.