Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі. Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 143-144 : фат.

ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ НАВУКІ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ

ЮШЧУК Мікалай Дзмітрыевіч.Прайсці шлях ад малатабойца на шахце да акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, стаць вядомым навукоўцам у нашай краіне і за яе мяжой, пры непасрэдным удзеле якога распрацоўваюцца праграмы, навучальныя планы, выдаецца літаратура па інтэграцыі медыцынскай адукацыі на міжнародным узроўні, дадзена толькі таленавітым. У іх ліку апынуўся наш зямляк, ураджэнец вёскі Авады Кобрынскага раёна Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч. Нарадзіўся 22 снежня 1940 года. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Бацькам Мікалая Юшчука па сямейных абставінах прыйшлося з’ехаць у Іркуцкую вобласць, дзе ў горадзе Чаромхава ён закончыў сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць Мікалай пачаў у 1958 годзе ў шахцёрскім горадзе Чаромхава, працуючы малатабойцам і слесарам па рамонту падземнага транспарту. У 1966 годзе закончыў Іркуцкі медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння інстытута вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных хвароб Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1968 годзе ўзначальвае інфекцыйную бальніцу горада Іркуцка. Практычную медыцынскую дзейнасць сумяшчае з навуковай, працуючы на пасадзе стажора-даследчыка, а потым і малодшага навуковага супрацоўніка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі. У 1971 годзе працуе ў Маскоўскі дзяржаўны стаматалагічны інстытут (цяпер — Маскоўскі дзяржаўны медыка-стаматалагічны ўніверсітэт, МДМСУ). Больш за сорак гадоў працоўнай дзейнасці навукоўца звязана з гэтай установай, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана, прарэктара да рэктара і прэзідэнта МДМСУ, вядомага вучонага, педагога і клініцыста. У 1980 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции». У 1981 годзе прысвоена званне прафесара, у 1991 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам, у 1999 годзе — акадэмікам РАМН. Аўтар больш за 600 навуковых прац. Ён унёс вялікі ўклад у вывучэнне патафізіялогіі і распрацоўцы метадаў тэрапіі розных інфекцыйных хвароб. Пад кіраўніцтвам Мікалая Дзмітрыевіча праводзіцца вывучэнне малекулярна-біялагічных тэхналогій у дыягностыцы вірусных гепатытаў. Прафесар Юшчук мае шмат вучняў, ён падрыхтаваў 11 дактароў і 52 кандыдата медыцынскіх навук. доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (РАМН), лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі.

Прызнаннем навуковых заслуг Мікалая Дзмітрыевіча стала атрыманне ім у 1997 годзе звання «Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі». За вялікі ўклад у развіццё расійскай навукі і медыцыны М. Д. Юшчук стаў лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Ён узнагароджаны ордэнамі «За заслугі перад Айчынай» III і IV ступеняў, «Знак Пашаны», медалямі.

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник / Николай Дмитриевич Ющук. – М.: Медицина, 2003.

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для студентов мед. колледжей и училищ / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2007.

Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2005.

Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2007.

Ющук, Н. Д. Лечение острых кишечных инфекций / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : ВУНМЦ, 1998.

Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2003.

Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 157-159 : фат.

Савчук, М. Дело всей жизни ученого Ющука / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. – 2010. – 28 января. – С. 6.

Около 40 лет жизни Н. Д. Ющук (уроженец д. Овады) посвятил Московскому государственному медико-стоматологическому университету и подготовке на его базе высококвалифицированных специалистов.

Юбилей академика РАМН Николая Дмитриевича Ющука : к 70-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. – 2010. – Т. 20. — № 6. – С. 86-87.

Академик из д. Оводы // Кобрин-информ. – 2009. – 17 сентября. – С. 26.

Академик Российской академии медицинских наук Н. Д. Ющук — уроженец д. Оводы Кобринского района.

Николай Дмитриевич Ющук : к 65-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. – 2006. – Т. 16. — № 1. – С. 93.

Да 75-годдзя з дня нараджэння М. Д. Юшчука // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2015 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. П. Сысоева. – Кобрын, 2015. – С. 108-109.

Ющук Николай Дмитриевич [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/ Ющук,_Николай_ Дмитриевич. – Дата доступа: 06.10.2017.

Ющук Николай Дмитриевич [Электронный ресурс] // Московский государственный медико-стоматологический университет. – Режим доступа: http://www.msmsu.ru/ university/rektorat/11/ – Дата доступа: 06.10.2017.

Ющук Н. Д. [Электронный ресурс] // История медицины. – Режим доступа: http://www.historymed.ru/chair/the_leaders_of_the_university/-new. php? ELEMENT_ ID=1882. – Дата доступа: 06.10.2017.

Ющук Николай Дмитриевич [Электронный ресурс] // Интернист. – Режим доступа: https://internist.ru/lectors/detail/ushuk/ – Дата доступа: 06.10.2017.