Знакамітыя выпускнікі школы. Амельянюк Георгій Георгіевіч // Самая «першая» : інфармацыйна — бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 19-20. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Амельянюк Георгій Георгіевіч — кандыдат біялагічных навук, доктар юрыдычных навук, прафесар. Нарадзіўся 10 снежня 1966 года ў г. Кобрыне. Яшчэ ў школьныя гады вучань сярэдняй школы № 1 Георгій Амельянюк выяўляў цікавасць да навукова-пазнавальнай літаратуры, быў старшынёй вучэбнага камітэта, уваходзіў у склад зборнай горада па валейболу, займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўнаму шматбор’ю, іграў на бас-гітары ў ансамблі «Чырвоная гваздзіка». Георгій быў пераможцам ва ўсіх школьных алімпіядах, прызёрам гарадскіх алімпіяд па хіміі, матэматыцы і беларускай мове. Закончыў школу ў 1983 годзе. Глыбокія веды і эрудыцыя дапамаглі кобрынскаму школьніку ў няпоўных 17 гадоў стаць самым маладым студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Лама-носава (МДУ). Пасля заканчэння з адзнакай МДУ і аддзялення аспірантуры, з’явіліся першыя публікацыі тэзісаў навуковых дакладаў Г. Амельянюка. Працуючы ў філіяле Усесаюзнай акадэміі сельскай гаспадарцы ў Маскве, 25-гадовы выпускнік аспірантуры атрымаў навуко-вую ступень кандыдата біялагічных навук. У 1992 годзе абараніў дысертацыю па тэме «Влияние орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв». У 1991 годзе Георгію Амельянюку прапанавалі працу ў экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў (МУС), дзе ён прайшоў шлях ад вядучага навуковага супрацоўніка да намесніка начальніка навукова-даследчай лабараторыі, атрымаўшы званне падпалкоўніка міліцыі. Працуючы ў цэнтры, Г. Амельянюк завочна закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут і надрукаваў больш за 60 навуковых прац у вобласці крымінальнага права па кірун-ках экалогіі і радыялогіі. За гады працы ў экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў Георгій Георгіевіч быў узнагароджаны Ганаровым знакам МУС «За верность долгу», «Знаком Георгия», медалём «За образцовую службу». У 2004 годзе ён перайшоў на працу ў Міністэрства юстыцыі, праз год абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы», пасля чаго ўзначаліў лабара-торыю ў Расійскім федэральным цэнтры судовай экспер-тызы пры Міністэрстве юстыцыі Расіі. Апублікаваў каля 200 навуковых прац. З 2009 года — эксперт па акрэдытацыі аналітычных лабараторый. Сваю навуковую працу доктар юрыдычных навук спалучае з навукова-выкладчыцкай: 11 гадоў чытаў лекцыі ў Маскоўскім універсітэце імя Баумана. Дацэнт крымінальна-пошукавай дзейнасці, прафесар Акадэміі камунальнага кіравання і горадабудаўніцтва, выкладчык Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў. Валодае французскай і англійскай мовамі.