Знакамітыя выпускнікі школы. Боўбель Яўгеній Іванавіч // Самая «першая» : інфармацыйна — бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 21. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Боўбель Яўгеній Іванавіч кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), кандыдат фізіка-матэматычных навук Вышэйшай школы г. Ліёна (Францыя), навуковы кіраўнік пяці праектаў міжнароднага навукова-тэхнічнага цэнтра ў Маскве.Нарадзіўся 23 верасня 1941 года ў горадзе Кобрыне. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1. У 1958 годзе Яўгеній закончыў школу і паступіў у Мінскі радыётэхнікум. Закончыўшы яго, ідзе служыць у армію. Пасля арміі Я. Боўбель — студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Як адукаванага і практычнага чалавека, які вылучаўся сярод астатніх працаздольнасцю, зацікаў-ленасцю да працы, Яўгенія Боўбеля запрашаюць праца-ваць у гэтым універсітэце. Ён — выкладчык на кафедры радыёфізікі і электронікі БДУ. У 1976 годзе Я. І. Боўбель абараніў дысэртацыю на вынаходжанне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па тэме «Исследо-вание функции неопределенности неузкополосных сигна-лов численными методами».Аўтар больш за 200 навуковых прац, якія апублікаваны ў міжнародных часо-пісах. У 2000 годзе Амерыканскі Біяграфічны Інстытут узнагародзіў Я. І. Боўбеля медалём гонару «2000 Мilеnіуm». Медаль сімвалізуе важнасць дасягненняў навукоўца для ўсяго чалавецтва ў вобласці радыё-электронікі. Прэстыжна, што дзейнасць Яўгенія Іванавіча Боўбеля, нашага земляка, знаходзіцца сярод тых, якія Амерыканскі Біяграфічны Інстытут (АБІ) за значныя заслугі пажадаў размясціць сярод адной з папулярных біяграфічных калекцый «Пяць тысяч асоб свету». Памёр Яўгеній Іванавіч Боўбель у 2008 годзе.