Зінчук Сцяпан Дзмітрыевіч

Біяграфічны нарыс

ЗІНЧУК Сцяпан Дзмітрыевіч – вучоны-педагог, кандыдат педагагічных навук.

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Астромічы Кобрынскага павета (цяпер Астромічы Кобрынскага раёна). Вучыўся ў Астроміцкай школе, потым закончыў сямігодку ў в. Мухаўлокі Далей працягваў вучобу ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына.

У 1957 годзе Сцяпан Зінчук паступіў у Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага, па заканчэнні якога выкладаў у гэтым інстытуце. Працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам.

У 1974 годзе Сцяпан Дзмітрыевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і ў 1978 годзе быў пераведзены на пасаду дацэнта. З 1988 года ўзначальвае кафедру «Асновы электронікі і вылічальнай тэхнікі».

Дацэнт Зінчук апублікаваў больш 50 навуковых і навукова-педагагічных прац, сярод якіх навучальныя дапаможнікі для школы і ВНУ. Пад яго кіраўніцтвам быў рэалізаваны франтальны метад выканання лабараторных работ. Таксама ён удзельнічаў пры ўкараненні вылічальнай тэхнікі ў навучальны працэс.

С. Д. Зінчук — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі выкладання фізікі. Сфера яго навуковых інтарэсаў — методыка выкладання электронікі і аўтаматыкі.

Сцяпан Дзмітрыевіч — выдатнік адукацыі БССР і выдатнік адукацыі СССР.

Працягваў працоўную дзейнасць да 1 чэрвеня 2017 года. Сёння ён пенсіянер.

Працы

Зинчук, С. Д. Изучение элементов автоматики и вычислительной техники в средней общеобразовательной школе : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Зинчук Степан Дмитриевич. — Минск, 1974.

Зинчук, С. Д. Цифровая электроника : лабораторный практикум / С. Д. Зинчук, В. В. Юргульский ; Министерство образования Республики Беларусь, Белорусский государственный педагогический университет им. Максима Танка. – Минск, 2015.

Зинчук, С. Д. Элементы автоматики и вычислительной техники : учебно-методическое пособие по факультатив. курсу / Степан Дмитриевич Зинчук ; Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. — Минск, 1975. — 91 с.

Дасько, А. Д. Фронтальные лабораторные работы по радиотехнике с элементами вычислительной техники : методические указания / А. Д. Дасько, С. Д. Зинчук ; Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт им. А. М. Горького. – Мінск, 1985.

Китунович, Ф. Г. Электротехника : учеб. пособие / Ф. Г. Китунович, С. Д. Зинчук. — Минск : Техноперспектива, 2004. — 357 с.

Аб жыцці і дзейнасці

Зінчук Сцяпан Дзмітрыевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 435. – (Імі ганарацца землякі).

80 гадоў з дня нараджэння С. Д. Зінчука (1937) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 38.

Зінчук Сцяпан Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 48-49.

Да 75-годдзя з дня нараджэння С. Д. Зінчука // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2012 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2012. – С. 5.

Імі ганарацца землякі. Зінчук Сцяпан Дзмітрыевіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 23.08.2018.