Казлоў Леў Раманавіч // Краязнаўчая газета. – 2005. — № 25 (чэрвень).

Казлоў Леў Раманавіч (псеўд. Платон Гудовіч, Л. Неастровіч; н. 28.07.1938, в. Ліцвінкі Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобл.), кандыдат гістарычных навук, ген. дырэктар Арты-Факс. Закончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педінстытута (1965), аспірантуру (1968). Краязнаўствам займаецца з 1955 г. Настаўнікамі лічыць М. Улашчыка, М. Гнеўку, Г. Каханоўскага, М. Ткачова. Даследуе старажытную картаграфію Беларусі. Аўтар артыкулаў у перыядычным друку, кніг.