Казлоў, Л. Падсумоўваючы здабыткі 2005 года / Леў Казлоў // ЛіМ. — 2006. — 12 студзеня. – С. 5.

Падсумоўваючы здабыткі 2005 года

У апошнія дні мінулага года мы звярнуліся да некалькіх сяброў асоцыяцыі з традыцыйным пытаннем: чым для вас быў знамянальны 2005 год? Якія вашы навуковыя ці творчыя здабыткі з’яўляюцца значнымі не толькі для вас асабіста, але і для нашай краіны ў цэлым, беларусазнаўства ўвогуле? Ніжэй змяшчаюцца некоторых з атрымамых адказаў.

Выйшаў першы выпуск атласа старажытных картаў.

Дзве падзеі мінулага года лічу найбольш прыемнымі асабіста. Адначасова спадзяюся, што яны застануцца і ў гісторыі беларускай навукі.

Першая — гэта выстава старажытных беларускіх картаў, якая прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На ёй былі прадстаўлены рарытэты з кнігасховішчаў і майго асабістага збору. Выставу наведалі многія зацікаўле- ныя гледачы. Былі добразычлівыя водгукі ў друку.

Другой жа падзеяй якраз напярэдадні Новага года стаў выхад з друку першага выпуску вялікага (форматам АЗ) атласа «Старажытная картаграфія Беларусі» ў выдавецтне «Арты-Фэкс», якое я ўзначальваю. Мной зроблеиы ўкладанне, макет, падрыхтоўка тэкстаў. афармленне. У выпуск увайшлі многія карты з тых, што былі на выставе. Мяркую, што чытачоў асабліва зацікавяць картаграфічныя шэдэўры (акрамя пазнавальнага яны маюць і мастацкае значэнне) XVI — пачатку XIX стагоддзя, аўтарамі якіх з’яўляюцца ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл па мянушцы Сіротка, а таксама такія спецыялісты, як А. Паграбка, Г. Меркатор, Н. Сансон, Т. Майер і іншыя знакамітасці.

Самі карты і тлумачальныя тэксты да іх надрукаваны толькі на адным баку ліста. Гэта дазволіць іх выкарыстоўваць, вывешваючы на ўроках, на выставах у бібліятэках і музеях.

А ўперадзе — выпускі з творамі рускай, польскай, нямецкай картаграфій. Работы хопіць надоўга.

Леў КАЗЛОЎ, кандидат гістарычных навук