Карпук Андрэй Андрэевіч (н. 24.9.1944, в. Акцябр Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. матэматык. Канд. фіз.-матэм. н. (1974), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1966). З 1967 у Брэсцкім інж.-буд. ін-це, з 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па матэм. фізіцы. Аўтар падручнікаў і дапаможнікау для ВНУ.
Тв: Высшая математика. [Ч. 1—2.] Мн., 1992-93 (разам з Р. М. Жаўняком).