Касцюковіч, М. М. Зарыскі Оскар / М. М. Касцюковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2004. – Т. 18, кн. 1. – С. 388.

ЗАРЫСКІ (Zariski) Оскар (сапр. Зарыцкі Ошэр; 24.4.1899, г. Кобрын Брэсцкай вобл. — 4.7.1986), амерыканскі матэматык, адзін з заснавальнікаў алгебраічнай геаметрыі. Чл. Нац. АН ЗША (1944), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1948). Скончыў Рымскі ун-т (1924). 3 1927 у ЗША ва Ун-це Дж. Хопкінса (г. Балтымар; з 1937 праф.), з 1945 у Ілінойскім, з 1947 у Гарвардскім ун-це. Адначасова працаваў у Прынстанскім ін-це перспектыўных даследаванняў. Навук. працы па тэорыі мностваў, алг. геаметрыі, камутатыўнай алгебры, лінейных сістэмах. Увёў паняцце лакальнай уніфармізацыі алг. мнагастайнасцей (1940), паўлакальныя кольцы (1943; кольцы З.). Абагульніў паняцце рыманавай паверхні (1942; паверхня З.-Рымана). Даказаў тэарэму пра бірацыянальныя адпаведнасці (1943; «асн. тэарэма З.») і яе абагульненне — тэарэму аб звязнасці (1951). 3 1962 распрацоўваў алг. тэорыю эквісінгулярнасцей. Нац. навук. медаль ЗША (1965). Міжнар. прэмія імя Вольфа па матэматыцы (1982).

Тв.: Рус. пер. — Коммутативная алгебра. Т. 1-2. М., 1963 (разам з П. Самюэлем).

Літ:. Рагіkh С. The unreal life of Oskar Zariski. Boston, 1991.

М. М. Касцюковіч.