Колбас Наталля Юр’еўна

Біяграфічны нарыс

Колбас Наталля Юр’еўна – кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Колбас (Куц) Наталля нарадзілася ў 1978 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У вольны час на працягу васьмі гадоў займалася танцамі ва ўзорным танцавальным калектыве «Пралесачкі».

Выпускніца 1995 года Кобрынскай сярэдняй школы № 1, закончыла школу з залатым медалём.

Падчас навучання ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна была стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Стажыравалася ў Францыі.

Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Антоциановый комплекс и антиоксидантная активность плодов некоторых представителей семейства Розоцветные (Rossaceae Juss.)».

Наталля Юр’еўна Колбас з’яўляецца загадчыкам кафедры хіміі біялагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Член Савета біялагічнага факультэта, кіраўнік студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Экалагічная біяхімія».

Н. Ю. Колбас — аўтар 18 вучэбна-метадычных выданняў для студэнтаў вышэйшай школы. Мае больш за 90 навуковых публікацый, у ліку якіх 20 на англійскай мове, і манаграфію.

Працы

Колбас, Н. Ю. Антоциановый комплекс и антиоксидантная активность плодов некоторых представителей семейства Розоцветные (Rosaceae Juss.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук : 03.01.05 / Колбас Наталья Юрьевна ; Государственное научное учреждение «Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича НАН Беларуси». – Мінск, 2013.

Биологическая химия : курс лекций для студентов биологического факультета : в 2 ч. / Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина ; Е. Г. Артемук, О. В. Корзюк, Н. Ю. Колбас. – Брест, 2015. — Ч. 2. Динамическая биохимия.

Биохимия : учебно-методический комплекс для студентов биологического факультета специальностей 1-31 01 01-02 Биология и 1-33 01 01 Биоэкология : в 2 ч. / Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина ; Е. Г. Артемук, О. В. Корзюк, Н. Ю. Колбас. – Брест, 2016. — Ч. 2 : Динамическая биохимия.

Менделеевские чтения — 2019 : сборник материалов Республиканской научно-практической конференции по химии и химическому образованию, Брест, 22 февраля 2019 года / под общей редакцией Н. Ю. Колбас. – Брест, 2019.

Экологическая биохимия : курс лекций / Учреждение образования «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина» ; [авторы-составители: Н. Ю. Колбас, А., П. Колбас]. – Брест, 2016.

Аб жыцці і дзейнасці

Знакамітыя выпускнікі школы. Колбас (Куц) Наталля Юр’еўна// Самая «першая» : інфармацыйна — бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 27. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Колбас Наталля Юр’еўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 71.

Колбас Наталья Юрьевна // Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина. Кафедра химии. – Режим доступа: http://www.brsu.by/div/kafedra-khimii. – Дата доступа: 12.11.2018.

В Зимнем саду открылась выставка ароматов // Центр экологии. — Режим доступа: http://www.brsu.by/ecology/v-zimnem-sadu-otkrylas-vystavka-aromatov. – Дата доступа: 12.10 2018.

Открыла выставку Колбас Наталья Юрьевна, кандидат биологических наук, доцент кафедры химии.