Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч

Біяграфічны нарыс

Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч — беларускі вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Віктар Краснапрошын нарадзіўся 23 лістапада 1947 годзе ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, пасля служыў у Савецкай арміі.

У 1974 годзе закончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1974 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадах стажора выкладчыка, асістэнта, дацэнта, загадчыка кафедры.

У 1979 годзе Віктар Уладзіміравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Математическая кибернетика», а ў 2007 годзе — доктарскую па спецыяльнасці «Теоретические основы информатики». У 1983 годзе яму прысвоена навуковае званне дацэнта, у 2008 годзе — прафесара.

Віктар Уладзіміравіч з’яўляецца навукоўцам у вобласці матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Мае больш 260 навуковых прац, у тым ліку 7 кніг. Вынікі яго навуковых даследаванняў дакладваліся на буйных міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.

В. У. Краснапрошын падрыхтаваў 14 кандыдатаў навук. Стажыраваўся ва ўніверсітэтах Германіі, Іспаніі і Фінляндыі.

Сіламі арганізаванай ім навукова-даследчай лабараторыі «Информационных технологий и компьютерной графики» на працягу шэрагу гадоў выконваюцца праекты па найважнейшых рэспубліканскіх і саюзных навукова-тэхнічных праграмах: «Научные основы информационных технологий и систем», «Защита от чрезвычайных ситуаций», «Триада»; «Космос – НТ»; «Информатика и космос»; «Мониторинг»; «Недра» і інш. Распрацаваныя сістэмы ўкаранёны ў розныя арганізацыі і прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь. Інтэлектуальная камп’ютарная сістэма «Орта-Эксперт» выкарыстоўвалася медыцынскай службай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы і непасрэдна ў перыяд правядзення Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Кола навуковых інтарэсаў В. У. Краснапрошына: распазнаванне вобразаў, тэорыя прыняцця рашэнняў, інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі.

Віктар Уладзіміравіч Краснапрошын — загадчык кафедры інфармацыйных сістэм кіравання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі па распазнанні і аналізу малюнкаў, замежны акадэмік Іспанскай Каралеўскай Акадэміі эканомікі і фінансаў, член кіраўнікоў саветаў міжнародных навуковых асацыяцый (AEDEM, AMSE, SIGEF), член дзяржаўнага экспертнага савета Рэспублікі Беларусь па інфарматызацыі, вылічальнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогіях, член экспертнага савета фонду фундаментальных даследаванняў НАН РБ па інфарматыцы, член экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па тэхнічных навуках, член савета па абароне доктарскіх дысертацый, член рэдкалегій навуковых выданняў: «Вестник БГУ», «Информатика», «Таврический вестник информатики и математики», «Machine Graphics & Vision», «Fuzzy Economic Review», «Selguk Jornal of Applied Mathematics».

В. У. Краснапрошын узнагароджаны: знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», знакам «Заслужаны работнік БДУ», падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; ганаровай граматай дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь; ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; ганаровай граматай ВАК Рэспублікі Беларусь; ганаровымі граматамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, медалём Францыска Скарыны. 

Працы

Краснопрошин, В. В. Жуан Абелье. Художник и время / В. В. Краснопрошин, Т. В. Краснопрошина. – Минск : Интернешил Транс-Кэпитал, 2002. — 192 с.

Краснопрошин, В. В. Исследование операций : учебное пособие / В. В. Краснопрошин, Н. А. Лепешинский. — Минск: БГУ, 2013. — 191 с. — (серия «Классическое университетское издание»).

Краснопрошин, В. В. Визуализация динамических моделей на основе стандартных аппаратно-программных средств / Краснопрошин В. В., Мазовка Д. И. — Минск, 2009.

Адзериха, К. С. Физические основы дистанционного зондирования / Адзериха, К. С., Киселевский Л. И., Костюкевич С. Б., Краснопрошин В. В. – Минск : Университетское, 1991. — 294 с.

Ватлин, С. И. Проблема обучения понятиям в адаптивных системах искусственного интеллекта / Ватлин С. И., Краснопрошин В. В. – Минск : БелНИИТИ, Серия искусственный интеллект, 1991. — 44 с.

V. Krasnoproshin. Decision-Making in Economy and Management: Problems and Prospects / V. Krasnoproshin. — Barcelona: Royal Academy of Economy and Financial Sciences, 1999.-118 p.

Аб жыцці і дзейнасці

Краснопрошин Виктор Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 507.

70 гадоў з дня нараджэння В. У. Краснапрошына (1947) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 40.

Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 73-74.

Краснопрошин, Виктор Владимирович // Белорусский государственный университет. – Режим доступа: https://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=96751. — Дата доступа: 18.09.2017.

Краснопрошин, Виктор Владимирович [Электронный ресурс] // Википедия – свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki. – Дата доступа: 18.09.2017.