Крачэўскі (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. – Мінск, 2012. – Т. 4. – С. 567.

КРАЧЭЎСКІ (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч (7.8.1879, Кобрынскі павет Гродзенскай губ. — 8.3.1928), беларускі палітычны дзеяч, паэт, драматург, гісторык. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1902). 3 1902 настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах, з 1909 працаваў у Віленскім дзярж. банку. 3 1914 на вайсковай службе. Пасля Лют. рэв. 1917 старшыня Барысаўскага Савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. У 1918 у складзе Нар. сакратарыята Беларусі, выконваў абавязкі дзярж. кантралёра, нар. сакратара фінансаў, нар. сакратара гандлю і прам-сці. Узначальваў Цэнтр. бел. гандлёвую палату. Адзін з лідараў Бел. партыі сацыялістаў- федэралістаў. 3 13.12.1919 старшыня Рады Бел. Нар. Рэспублікі. 3 1920 у эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі. Выступаў у абарону інтарэсаў Беларусі на міжнар. арэне, асуджаў Рыжскі мірны дагавор 1921, рашэнні 2-й Усебел. канферэнцыі (Берлін, 1925). Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з чэшскай і ўкр. моў, рэд. зб-ка па гісторыі, культуры і эканоміцы Беларусі «За-межная Беларусь» (Прага, 1926).