[Крэчэўскі Пётра Антонавіч] // Спадчына. – 1995. — № 5. – С. 27.

Крэчэўскі Пётра Антонавіч (7.8.1979-8.3.1928), дзеяч беларускага руху. Ураджэнец Кобрынскага пав. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Удзельнік Усебеларускага зьезду ў сьнежні 1917 г. Сябра Рады БНР. У першым урадзе БНР народны сакратар кантролю, з траўня 1918 г.- міністар гандлю, з кастрычніка таго ж году — сакратар Рады БНР. З восені 1918 г. спачатку ў Горадні, пазьней у Коўне. Падчас расколу на сэсіі Рады БНР у Менску 19.12.1919 абраны старшынёю Народнай Рады БНР. Як прадстаўнік Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў удзельнічаў у Праскай палітычнай канфэрэнцыі. Не пагадзіўся з рашэньнем Бэрлінскай палітычнай канфэрэнцыі 1925 г. аб скасаваньні БНР. Памёр у Празе.