Кужыр Павел Рыгоравіч

Біяграфічны нарыс

Кужыр Павел Рыгоравіч — кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, загадчык кафедры фізікі Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

Нарадзіўся 1 студзеня 1946 года ў в. Батчы Кобрынскага раёна. Вучыўся ў Батчынскай школе (сем класаў), потым у СШ № 2 г. Кобрына, якую закончыў у 1963 годзе з залатым медалём.

У 1963 годзе Павел Кужыр паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) на фізічны факультэт, пасля заканчэння якога пайшоў у аспірантуру на кафедру тэарэтычнай фізікі.

 У 1978 годзе Павел Рыгоравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэарэтычнай і ядзернай фізіцы.

Пасля заканчэння аспірантуры працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем пры БДУ.

З 1979 года Павел Рыгоравіч пераходзіць на выкладчыцкую работу ў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт — БНТУ). Працаваў дацэнтам кафедры фізікі, а з 1995 года ён загадчык кафедры фізікі. Дысцыпліны, якія ён выкладае: механіка, малекулярная фізіка і тэрмадынаміка; электрычнасць і магнетызм; оптыка і ядзерная фізіка.

Вобласць навуковых інтарэсаў П. Р. Кужыра: радыяцыйная бяспека, методыка выкладання фізікі. Павел Рыгоравіч з’яўляецца аўтарам 300 навуковых і навукова-метадычных прац. Выдае вучэбныя дапаможнікі, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, сярод якіх: «Радиоционная безопасность», «Прикладная ядерная физика», «Сборник задач по курсу общей физики» в 3-х частях.

У 1995 годзе Паўлу Рыгоравічу прысвоена званне «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначана імянная стыпендыя за выдатныя заслугі ў вобласці падрыхтоўкі інжынерных кадраў.

Працы

Кужир, П. Г. Диагностика при проектировании учебных занятий / П. Г. Кужир [и др.] ; Белорусский национальный технический университет. – Минск, 2013.

Кужир, П. Г. Общая физика: электричество и магнетизм : сборник задач / П. Г. Кужир. – Минск : изд-во Гревцова, 2013.

Кужир, П. Г. Прикладная ядерная физика : учебное пособие для вузов / П. Г. Кужир. – 2-е изд., стер. — Минск : Технопринт, 2004. — 112 с.: ил.

Кужир, П. Г. Сборник задач по общему курсу физики : учебное пособие для студентов высших учебных заведений по техническим специальностям : в 2 ч. / П. Г. Кужир, Н. П. Юркевич, Г. К. Савчук ; Министерство образования Республики Беларусь, Белорусский национальный технический университет. – Минск : БНТУ, 2014.- Ч. 1: Механика, статистическая физика и термодинамика.

Кужир, П. Г. Физика : учебно-методическое пособие для вузов / П. Г. Кужир. – Минск, 2003.

Кужир, П. Г. Физика конденсированных сред : учеб. пособие для вузов / П. Г. Кужир, А. А. Баранов, А. П. Каравай, Н. П. Юркевич. – Минск, 2002.

Кужир, Павел Григорьевич. Эффекты высших приближений в угловой корреляции при электромагнитных переходах ядер : автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук. (01.04.02) / П. Г. Кужир, Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск : [б. и.], 1973. — 14 с.

Аб жыцці і дзейнасці

Кужыр Павел Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 436. – (Імі ганарацца землякі).

Кужыр Павел Рыгоравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 80-82.

70 гадоў з дня нараджэння П. Р. Кужыра (1946) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 12.

Профессорско-преподавательский состав. Кужир Павел Рыгоравич [Электронный ресурс] // Белорусский национальный технический университет. – Режим доступа: http://www. bntu.by/achieve.html. – Дата доступа: 12.09.2019.