Кульчыцкі Андрэй Міхайлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 82 : фат.

КУЛЬЧЫЦКІ АНДРЭЙ МІХАЙЛАВІЧ

Кульчыцкі Андрэй (у манастве Аляксандр) Міхайлавіч (1826 — 28.12.1888) — царкоўны дзеяч, гісторык. Кандыдат багаслоўя (1857).

Нарадзіўся Андрэй Кульчыцкі ў 1826  годзе ў в. Камень-Шляхецкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі.

Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную академію (1857).

З 1847 года А. Кульчыцкі — свяшчэннік Петрапаўлаўскай царквы ў Кобрыне. У 1852 годзе А. Кульчыцкі прыняў манаства.

У 1857-1866 гг. А. Кульчыцкі знаходзіўся ў якасці місіянера ў Пекіне, вывучаў побыт насельніцтва Кітая, складаў руска-кітайскі слоўнік.

У 1866 годзе ён інспектар Полацкай духоўнай акадэміі, з 1871 года — настаяцель царквы Расійскага пасольства ў Рыме.

З 1878 года А. Кульчыцкі — епіскап туркестанскі, кастрамскі, галіцкі.

Андрэй Міхайлавіч Кульчыцкі — аўтар прац па гісторыі царквы, географічных нататак і інш.

Аб жыцці і дзейнасці

Черепица, Н. В. Кульчицкий Андрей Михайлович / Н. В. Черепица // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. – Кн. 1. — С. 515.

Митрополит Астанайский и Казахстанский Александр (Могилёв). Преосвященный Александр Кульчицкий, православный миссионер (1826-1888) : жизнеописание. — Москва, 2012. — 304 с.