Курашык Віталь Уладзіміравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 23.

Курашык Віталь Уладзіміравіч нарадзіўся 8 мая 1939 года. Дзівінскую сярэднюю школу скончыў у 1955 г. Пасля заканчэння ў 1960 г. Тарэзскага горнага тэхнікума Данецкай воб-ласці (Украіна) працаваў машыністам, горным майстрам шахты «Качагарка», тэхнолагам, галоўным тэхнолагам завода высакавольтнай апаратуры г. Канстанцінаўка. Закончыў завочна Украінскі палітэхнічны інстытут. Пасля завода — на партыйнай рабоце. У 1974-1982 гг. — другі, першы сакратар Канстанцінаўскага гаркама КПУ. З 1982 г. жыве у Крыму. У 1982-1985 гг. старшыня гарвыканкама г. Еўпаторыя (Крым). У 1985-1987 гг. — загадчык аддзела Крымскага абкама КПУ, у 1987-1991 гг. — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні, старшыня Крымскага аблвыканкама.

У 1991-1993 гг. В. У. Курашык — старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым. З мая 1993 г. па 14 чэрвеня 2001 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне. 3 1999 года — дуайен дыпкорпуса.

Віталь Уладзіміравіч з’яўляецца Акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі, Ганаровым доктарам Міжнароднай кадравай акадэміі, узнагароджаны Залатым медалём гэтай акадэміі. Мае ордэны і медалі СССР, два ордэны Украіны, Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кабінета Міністраў Украіны і іншыя ўзнагароды. Ганаровы грамадзянін г. Еўпаторыя.