Кірычук Сцяпан Міхайлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 71.

КІРЫЧУК СЦЯПАН МІХАЙЛАВІЧ

Кірычук Сцяпан Міхайлавіч – кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.

Нарадзіўся 18 мая 1949 года ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна.

Скончыў Брэсцкі чыгуначны тэхнікум. Больш 20 гадоў працаваў на чыгунцы.

У 1985 годзе скончыў Уральскі электрамеханічны інстытут чыгуначнага транспарту.

Займаў кіраўнічыя пасады ў Цюменскім абкаме КПСС. Пасля распаду СССР чатырохразова выбіраўся мэрам Цюмені на прамых усенародных выбарах.

Член навукова-рэдакцыйнага савета «Большой Тюменской энциклопедии» (2004).

У 2005 годзе Сцяпан Міхайлавіч упершыню выбраны членам Савета Федэрацыі ад Цюменскай вобласці. Узначальваў камітэт па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню.

У наш час С. М. Кірычук — старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па пытаннях мясцовага самакіравання, член камісіі Савета Федэрацыі па натуральных манаполіях, прадстаўнік ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Цюменскай вобласці.

Сцяпан Міхайлавіч — аўтар шматлікіх навуковых прац.

Узнагароджаны медалем «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» (1981), ордэнам Дружбы народаў (1986), ордэнам «За заслуги перед Отечеством»  IV ступені (2010), Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Аб жыцці і дзейнасці

Павловский, Б. «Во-первых, избирались, во-вторых, не халтурили» / Борис Павловский // Вечерний Брест. – 2016. — 16 сентября. – С. 5.

Киричук С. М. — доктор социологии, автор многочисленных научных работ, уроженец д. Мазури Кобринского района.

Степан Михайлович Киричук [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/. – Дата доступа: 18.09.2017.

Кто есть кто. Киричук Степан Михайлович [Электронный ресурс] // Деловой Петербург. – Режим доступа: http://whoiswho. dp.ru/cart/ person/ 1930889/. – Дата доступа: 18.09.2017.