Кірычук Сцяпан Міхайлавіч

Біяграфічны нарыс

Кірычук Сцяпан Міхайлавіч – кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.

Кірычук Сцяпан Міхайлавіч нарадзіўся 18 мая 1949 года ў в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пачатковую школу закончыў у роднай вёсцы, васьмігодку – у в. Дзямідаўшчына, што ў трох кіламетрах ад в. Мазуры.

У 1968 годзе з адзнакай закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту.

Зімой 1968 года прыбыў у г. Цюмень, які з таго часу стаў яго другой радзімай. Больш 20 гадоў працаваў на чыгунцы. Прайшоў усе вехі — ад пуцявога рабочага да намесніка начальніка Цюменскага аддзялення Свярдлоўскай чыгункі.

У 1985 годзе закончыў Уральскі электрамеханічны інстытут.

З 1990 года С. М. Кірычук працуе ў муніцыпальных органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Займаў кіраўнічыя пасады ў Цюменскім абкаме КПСС. Пасля распаду СССР чатырохразова выбіраўся мэрам Цюмені на прамых усенародных выбарах.

Сцяпан Міхайлавіч — кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі. Ён — аўтар шматлікіх навуковых прац, член навукова-рэдакцыйнага савета «Большой Тюменской энциклопедии» (2004).

У 2005 годзе Сцяпан Міхайлавіч упершыню выбраны членам Савета Федэрацыі ад Цюменскай вобласці. Узначальваў камітэт па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню.

С. М. Кірычук — старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па пытаннях мясцовага самакіравання, член камісіі Савета Федэрацыі па натуральных манаполіях, прадстаўнік ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Цюменскай вобласці.

Узнагароджаны медалём «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» (1981), ордэнам Дружбы народаў (1986), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» IV ступені (2010), Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

У 2017 годзе пастановай Цюменскай абласной Думы ад 22.06.2017 года № 601 Сцяпану Міхайлавічу Кірычуку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Цюменскай вобласці».

Працы

Киричук, С. М. Муниципальное управление как объект социально-политического изучения : диссертация … доктора социологических наук : 23.00.02 / С. М. Киричук. — Тюмень, 2005. — 356 с. : ил.

Киричук, С. М. Муниципальное управление как объект социально-политического изучения : автореферат дис. … доктора социологических наук : 23.00.02 / С. М. Киричук ; Тюмен. гос. нефтегаз. ун-т. — Тюмень, 2005. — 48 с.

Киричук, С. М. Система муниципального управления : учебное пособие / С. М. Киричук ; Федеральное агентство по образованию, Гос. образовательное учреждение высш. проф. образования «Тюменский гос. нефтегазовый ун-т». — Тюмень : Вектор Бук, 2008. — 351 с.

Киричук, С. М. От местного управления к местному самоуправлению : [монография] / С. М. Киричук ; Федер. агентство по образованию М-ва образования и науки Рос. Федерации, Тюмен. гос. нефтегазовый ун-т. — Тюмень : Вектор Бук, 2005. — 261 с. : ил., цв. ил., табл.

Киричук, С. М. Реализация полномочий органов местного самоуправления в сфере благоустройства территории муниципального образования : монография / С. М. Киричук, Ю. М. Конев ; Министерство образования и науки Российской Федерации, Федеральное государственное бюджетное образовательное учреждение высшего образования «Тюменский индустриальный университет». — Уфа : Нефте-газовое дело, 2018. — 167 с. : ил., табл.

Киричук, С. М. Социальный мониторинг — основа муниципального управления : [монография] / С. М. Киричук ; Федер. агентство по образованию М-ва образования и науки Рос. Федерации, Тюм. гос. нефтегазовый ун-т. — Тюмень : Вектор Бук, 2004. — 232 с. : ил., табл.

Киричук, С. М. Управление муниципальным образованием : курс лекций / С. М. Киричук ; М-во образования Рос. Федерации, Тюмен. гос. нефтегазовый ун-т. — Тюмень : Вектор Бук, 2003. — 397 с. : ил., портр., табл.

Киричук, С. М. Управление муниципальным образованием : учебное пособие по дисциплине «Государственное и муниципальное управление» / С. М. Киричук ; Федеральное агентство по образованию, Федеральное гос. образовательное учреждение высш. проф. образования Северо-Западная акад. гос. службы. — Санкт-Петербург : Изд-во СЗАГС, 2008. — 476 с. : ил.

Аб жыцці і дзейнасці

Андреевец, Г. Член Совета Федерации Степан Киричук / Григорий Андреевец // Две родины : книга в 2-х частях / Григорий Андреевец. – М., 2009. — С. 239-242.

Кірычук Сцяпан Міхайлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 71.

70 гадоў з дня нараджэння С. М. Кірычука (1949)// Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 101.

Павловский, Б. «Во-первых, избирались, во-вторых, не халтурили» / Борис Павловский // Вечерний Брест. – 2016. — 16 сентября. – С. 5.

Киричук С. М. — доктор социологии, автор многочисленных научных работ, уроженец д. Мазури Кобринского района.

Степан Михайлович Киричук [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/. – Дата доступа: 18.03.2019.

Кто есть кто. Киричук Степан Михайлович [Электронный ресурс] // Деловой Петербург. – Режим доступа: http:// whoiswho.dp.ru/cart/person/ 1930889/. – Дата доступа: 18.03.2019.

Почетный гражданин Тюменской области. Киричук Степан Михайлович [Электронный ресурс] // Тюменская область. Официальный портал органов государственной власти. — Режим доступа: https://admtyumen.ru/ogv_ru/ about/ awards/more.htm?id. – Дата доступа: 12.03.2019.