Лапскі Астап Васільевіч

Біяграфічны нарыс

Лапскі Астап Васільевіч (1926-2012) — украінскі мовазнавец-асветнік, настаўнік, выкладчык кафедры ўкраінскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, прафесар філалогіі, паэт.

Нарадзіўся Астап Лапскі 7 ліпеня 1926 года ў сяле Гуцкі Кобрынскага павета (цяпер в. Гуцкі Кобрынскага раёна) у сялянскай сям’і. Ад сваіх бацькоў (маці — украінка, а бацька — паляк) хлопчык вучыўся ўкраінскай і польскай мовам. Закончыў школу – чатыры класы на польскай мове, два на расійскай. Пачаў працу ў рамесленай майстэрні ў Кобрыне. Менавіта ў гэты час у рукі будучага паэта патрапіў «Кабзар» Тараса Шаўчэнкі, які паўплываў на фарміраванне яго светапогляду і нацыянальнай свядомасці.

У чэрвені 1944 года Лапскія разам са шматлікімі іншымі сваімі землякамі рушылі на Захад і аселі пад горадам Лодзь у цэнтральнай Польшчы.

Пасля вайны Астап вучыўся ў Вроцлаўскім і Варшаўскім універсітэтах. Працаваў выкладчыкам у сталічным універсітэце на кафедры ўкраінскай філалогіі. Быў рэдактарам на Палескім радыё. Супрацоўнічаў з украінскімі выданнямі ў Польшчы, з рэдакцыяй штотыднёвіка «Наша слова» і лінгвістычнай рэдакцыяй Польскага радыё.

За прыналежнасць да «Салідарнасці» ў 1981 годзе яго звольнілі з працы.

Астап Лапскі, вядомы ў Польшчы ўкраінамоўны літаратар і перакладчык, выдаў дзясятак кніг прозы і паэзіі на ўкраінскай мове і школьныя падручнікі ўкраінскай мовы і літаратуры. Ён дасягнуў высокага майстэрства ў творчасці, набыў павагу і пашану як дзеяч асветы сярод украінскай дыяспары Польшчы. З замежных украінамоўных аўтараў ён адзін стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі.

Астапа Лапскага называюць «патрыярхам украінскіх паэтаў у Польшчы». Асобна выйшлі тры зборнікі паэта, выдадзеныя ўкраінскім архівам: «Мій по читачу» (Варшава 2000), «Обабіч: істини?!» (Варшава 2003), «Себе: розшукую?!» (Варшава 2003).

А. В. Лапскі друкаваўся ў часопісе «Наша слова» (Польшча), выданнях Украіны, у газеце «Берестейский край». Яго творы ўвайшлі ў анталогію Берасцейшчыны «До тебе, світе».

Памёр Астап Васільевіч20 кастрычніка 2012 года ў Варшаве (Польшча).

Ужо будучы прызнаным аўтарам, А. В. Лапскі не раз успамінаў паэтычным радком сваю малую радзіму — Кобрыншчыну.

Творы

Лапський, О.Всупереч / Остап Лапський. – Луцьк, 2013. – 120 с.

Лапський, О. [Стихи] / Остап Лапський // Справа : беларуска-ўкраінскі альманах Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў / гал. рэд. А. Наварыч. — С. 179-181. — Мінск, 2015. — Вып. 1.

Стихи и биография О. Лапского (на укр. яз.), есть фото.

Остап Лапський// До тебе, свите… : українська література Берестейщини / [упорядкув., передм., тексти біогр. Цвида А. П.]. – К., 2003. – С. 330-343.

Аб жыцці і дзейнасці

Лапський, О. [Стихи] / Остап Лапський // Справа : беларуска-ўкраінскі альманах Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў / гал. рэд. А. Наварыч. — С. 179-181. — Мінск, 2015. — Вып. 1.

Стихи и биография О. Лапского (на укр. яз.), есть фото.

Лапскі Астап Васільевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 86-87.

90 гадоў з дня нараджэння А. В. Лапскага (1926) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 13.

Казакова, А. «Вопреки» — новый сборник поэта/ А. Казакова // Кобрин-информ. – 2014. – 5 июня. – C. 7.

Литературная жизнь Кобринщины ознаменовалась важным событием — вышел в свет сборник стихов нашего земляка Остапа Лапского.

Казакова, А. Поэт, рождённый кобринской землей / А. Казакова // Кобрин-информ. – 2012. – 27 сентября. – С. 5.

Гаврилюк, Ю. Лапский, Остап Васильевич [Электронный ресурс] / Юрий Гаврилюк // Надо знать. – Режим доступа: http://nado.znate.ru/Лапский_ Остап_Васильевич – Дата доступа: 15.08.2017.

Лапский, Остап Васильевич [Электронный ресурс] // News.21.by. – Режим доступа: http://news.21.by/society/2012/11/22/664239.html. – Дата доступа: 15.08.2017.

Марчук, Н. Невядомы, вядомы Лапскі / Н. Марчук [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. — Режим доступа: http://ikobrin.by/kobrin-tvmarchuk61.php. – Дата доступа: 2.09.2017.