Левы Сямён Васільевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 92 : фат.

ЛЕВЫ СЯМЁН ВАСІЛЬЕВІЧ

ЛЕВЫ Сямён Васільевіч – прафесійны арнітолаг, выкладчык школы бёрдвотчара «Ад Бусла да Ястраба», спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

З Кобрынам у Сямёна Левага звязаны дзіцячыя і юнацкія гады. Тут ён нарадзіўся і рос, жыў і працаваў да 2006 года, пакуль не пераехаў у г. Барысаў.

Першыя крокі ў навуку вядомы беларускі арнітолаг Сямён Левы зрабіў у Кобрыне. Да прыроды роднага краю ён быў уважлівы заўсёды. Асабліва выявіўся гэты інтарэс у школьныя гады, калі пад чулым кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Святланы Траццяк ён адкрываў для сябе таямніцы прыроды. Падказкі мудрага педагога, цікавасць да кніг па арніталогіі дапамаглі Сямёну акрэсліць кола інтарэсаў.

Пасля заканчэння СШ № 8 г. Кобрына Сямён працягнуў вучобу на біялагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, затым працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Аддзеле праблем Палесся Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2003 годзе малады спецыяліст узначаліў навуковае таварыства вучняў у Кобрынскім эколага-біялагічным цэнтры і захапіўся даследчай працай. Ідэі педагога знайшлі падтрымку ў дырэктара цэнтра Л. Страчук, а неўзабаве да Сямёна прыйшло прызнанне. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны актуальны экалагічны маршрут па ўнікальных прыродных кутках малой радзімы, які стаў лепшым у вобласці ў 2005 годзе.

Сёння Сямён Левы — спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», бёрдвотчар з 25-гадовым стажам, які займае першы радок у спісе членаў аб’яднання «Клуб 200» (аб’яднанне людзей, захопленых наглядам за птушкамі), паколькі здолеў убачыць найбольшую колькасць відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Яго асабісты рэкорд — 281 від птушак, з якіх многія вельмі рэдка трапляюцца на вочы спецыялістам.

Землякі памятаюць Сямёна Васільевіча як маладога спецыяліста, які яшчэ на этапе свайго прафесійнага станаўлення нястомна шукаў спосабы спазнаць і захаваць прыроду Кобрыншчыны.

Незабываемое болото Ельня / [Общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Государственное природоохранное учреждение «Ельня»] ; авторы-составители : Н. Д. Черкас [и др.] ; фото: В. Е. Ковалёнок [и др.]. – Минск, 2012.

Определитель птиц : [перевод с литовского языка] / Витаутас Юсис [и др. ; научный редактор В. Гричик] ; Общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Охраняемые природные территории. Брестская область : каталог / Брестское областное отделение общественной организации «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ; [автор-составитель А. В. Абрамчук ; фото: А. В. Абрамчук, С. В. Левый и др.]. — Брест : Альтернатива, 2016. — 147 с.

Стань хранителем ТВП «Березина — Гайна»! [Изоматериал] : [буклет] / фото Д. Якубовича, А. Клещука, С. Левого ; Ахова птушак Бацькаўшчыны. – Минск, 2018.

Елизарова, Ж. Хранитель птиц / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. — 2018. — 5 мая. — С. 16.

Уроженец г. Кобрина С. Левый ― известный белорусский орнитолог, бердвотчер с 25-летним стажем.