Лобач, М. С. Брэн Келясцін Іванавіч / М. С. Лобач // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск, 1989. – С. 90.

БРЭН Келясцін Іванавіч (1800, Брэстчына — 17.3.1875), беларускі краязнавец, збіральнік фальклору. Скончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча. У канцы 1820-х г. вучыўся і працаваў пісьмаводам у Жыровіцкай семінарыі. 3 1831 свяшчэннік у Кобрыне, з 1838 настаяцель царквы ў в. Стары Корнін Бельскага пав. Гродзенскай губ. аўтар працы «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета Гродзенскай губерні…» (нап. 1856), у якой адлюстравана матэрыяльная і духоўная культура беларускага насельніцтва на тзрыторыі Падляшша. Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці грамадскага быту», «Разумовыя здольнасці, маральныя якасці і адукацыя», «Народныя паданні і помнікі». У працы 38 песень (з іх 14 вясельных), 24 загадкі, 15 прымавак, 2 казкі. Вясельныя песні пададзены адпаведна апісанню вясельных абрадаў, іншы фальклорны матэрыял змешчаны ў дадатку. Ёсць малюнкі адзення, рыбалоўных прылад, жылых і гаспадарчых пабудоў і іх планы. Аўтар параўноўвае штодзённы побыт беларусаў і мазураў, вылучае адметнае і аднолькавае ў іх культуры. Рукапіс зберагаецца ў архіве Геагр. т-ва СССР у Ленінградзе.

Літ. Лобач М. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павета свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў XIX стагоддзя // Studia polsko-litewsko-bialoruskie. Warszawa1988.

М. С. Лобач