Лісковіч Віктар Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 93-94 : фат.

ЛІСКОВІЧ ВІКТАР АНДРЭЕВІЧ

ЛІСКОВІЧ Віктар Андрэевіч – кандыдат медыцынскіх навук, дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 4 верасня 1960 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. У школе быў прызёрам алімпіяд па фізіцы і хіміі. Вельмі любіў дакладныя навукі. Асновай усіх навук і сёння лічыць матэматыку. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які закончыў у 1983 годзе (урач-акушэр-гінеколаг).

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у Брэсцкай вобласці. Працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзя-лення Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Гродзенскай вобласці (з 1985 года); намеснікам начальніка лячэбнага аддзела — галоўным акушэрам-гінеколагам упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама (з 1997); галоўным урачом установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр» (са снежня 2003).

У 2000 годзе Віктар Андрэевіч Лісковіч паступіў і ў 2002 годзе з адзнакай закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Дэпутацкая дзейнасць В. А. Лісковіча пачалася ў 2012 годзе. Віктара Андрэевіча вылучылі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ён атрымаў перамогу на выбарах і стаў працаваць у камісіі па ахове здароўя, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. Неўзабаве старшыня Гродзенскага аблвыканкама У. В. Краўцоў прапанаваў Віктару Андрэевічу пасаду свайго намесніка па сацыяльнай сферы. З’яўляўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў XXV склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў XXVI склікання. В. А. Лісковіч — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Віктар Андрэевіч Лісковіч вялікую ўвагу надае навуковай дзейнасці, займаецца даследчай працай. У 2000 годзе была зацверджана тэма яго кандыдацкай дысертацыі «Научное обоснование организации этапной акушерско-гинекологической помощи на примере Гродненской области», якая паспяхова абаронена 18 чэрвеня 2003 года. 12 кастрычніка 2003 года Віктару Андрэевічу было прысвоена вучонае званне кандыдата медыцынскіх навук.

Навуковая навізна і значнасць вынікаў, атрыманых у ходзе работы над дысертацыяй, складаецца ў тым, што ўпершыню было праведзена медыка-статыстычнае даследаванне перынатальнай, дзіцячай і мацярынскай смяротнасці ў Гродзенскай вобласці за перыяд з 1991 па 2000 год; дадзена комплексная ацэнка дынамічных паказчыкаў перынатальнай, дзіцячай і мацярынскай смяротнасці, іх структуры і ўзроставых асаблівасцей у розных рэгіёнах Гродзенскай вобласці; упершыню быў паказаны ўплыў захворвання цяжарных і нованароджаных на ўзровень перынатальных страт.

Па выніках дысертацыйнага даследавання распрацаваны і зацверджаны метадычныя рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і новы комплексны метад арганізацыі аказання этапнай акушэрска-гінекалагічнай дапамогі жаночаму насельніцтву на рэгіянальным узроўні, што дазволіла значна знізіць паказчык перынатальнай, дзіцячай і мацярынскай смяротнасці ў Гродзенскай вобласці.

За час работы над дысертацыяй апублікавана ў рэцэнзуемых выданнях 66 навуковых прац. У 2003 годзе ў суаўтарстве выдадзена манаграфія «Управление системой перинатальных технологий на региональном уровне».

В. А. Лісковіч прызнаны лепшым кіраўніком у сферы аховы здароўя Гродзенскай вобласці за 2006 год. Яго імя ў 2010 годзе ўнесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці, а ў 2011 годзе — у Вялікую міжнародную энцыклапедыю «Лепшыя людзі».

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За трудовые заслуги», юбілейнымі медалями «90 лет Вооруженных сил Республики Беларусь», «90 год на варце граніцы», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 лет победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага, памятным медалём саюзнай дзяржавы «За сотрудничество», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мае нагрудныя знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «За заслугі ў развіцці галіновага прафсаюзу», «90 лет уголовному розыску МВД Республики Беларусь», «140 лет Пожарной службе г. Волковыска», «За службу по исполнению закона», «20 год упраўленню ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь», «За заслуги УЗ «ГОКПЦ».

Віктар Андрэевіч Лісковіч — аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 1 падручніка, 8 манаграфій, 6 навучальных дапаможнікаў. Мае 4 патэнты на вынаходніцтва.

Працы

Лискович, В. А. Акушерско-гинекологическая помощь на Гродненщине: история и современность : монография / В .А. Лискович и др. ; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный университет». – Минск, 2005.

Лискович, В. А. Клинический менеджмент : монография : в 2 т. / [В. А. Лискович и др.] ; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный медицинский университет». – Гродно, 2014-2015.

Лискович, В. А. Клинический менеджмент : пособие для магистрантов учреждений высшего образования специальности второй ступени высшего образования 1-26 81 02 «Инновационный менеджмент», 1-26 81 09 «Технология управления персоналом» / В. А. Лискович, В. А. Снежицкий, И. А. Наумов ; под общей редакцией М. Г. Жилинского, О. Н. Солдатовой ; Академия управления при Президенте Республики Беларусь. – Минск, 2016.

Аб жыцці і дзейнасці

Каспер, А. Его кредо — делать жизнь людей лучше / Анна Каспер // Дзяннiца. – 2020. – 2 ноября.

О Викторе Андреевиче Лисковиче.

Рыбак, Н. Знакомый и неизвестный Виктор Лискович / Нина Рыбик // Астравецкая праўда. — 2018.

Интервью с заместителем председателя Гродненского облисполкома В. А. Лисковичем.

Лискович Виктор Андреевич : поздравления // Журнал ГГМУ. – 2004. — № 1.

Редакция журнала Гродненского медицинского университета и сотрудники университета поздравляют Лисковича Виктора Андреевича с успешной защитой кандидатской диссертации.

Лискович Виктор Андреевич [Электронный ресурс] // Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь. – Режим доступа: http://www.sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/liskovich-viktor-619/. — Дата доступа: 28.10.2020.

Лискович Виктор Андреевич [Электронный ресурс] // Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. — Режим доступа: http://house.gov.by/ru/deputies-ru/view/liskovich-viktor-190/curr_conv/14/. – Дата доступа: 28.10.2020.

Лискович Виктор Андреевич [Электронный ресурс] // Республиканское общественное объединение «Белая Русь». — Режим доступа: https://belayarus. by/liders/grodnenskaya-oblast/liskovich-viktor-andreevich/ – Дата доступа: 28.10.2020.