Мазец, В. Г. Крачэўскі Петр Антонавіч / В. Г. Мазец // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 470.

КРАЧЭЎСКІ (Крэчэўскі) Петр Антонавіч (7.8.1879, Кобрынскі пав. Гродзенскай губ. — 8.3.1928), бел. паліт. дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1902). Настаўнічаў. У 1909-14 працаваў у Віленскім дзярж. банку. 3 1914 на вайск. службе. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 старшыня Барысаўскага Савета саддацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзярж. кантралёр, нар. сакратар фінансаў, нар. сакратар гандлю і прам-сці; узначальваў Цэнтр. бел. гандл. палату. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. 3 13.12.1919 старшыня Рады БНР. 3 1920 у эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі. 3 пазіцыі абароны інтарэсаў Беларусі асуджаў Рыжскі мірны дагавор 1921, ра- шэнні Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925). Аўгар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з чэш. і ўкр. моў. Пахаваны ў Празе.

В. Г. Мазец.