Марціновіч, А. Уладзіслаў Малахоўскі / Алесь Марціновіч // Гісторыя праз лёсы. Т. 7 / Алесь Марціновіч. – Мінск, 2019. – Кн. 2 — С. 147-154.

Уладзіслаў Малахоўскі

Было і такое

Дзякуючы маім кнігам, ты неаднончы пераконвауся, як часам выпадак перайначвае жыццё чалавека. Яшчэ адзін прыклад. Уладзіслаў Малахоўскі быў не проста актыўным удзельнікам паўстання 1863-1864 гадоў. Ён належаў да кіраўніцтва партыі «чырвоных». Больш за тое, з’яўляўся адным з найбліжэйшых паплечнікаў Кастуся Каліноўскага, Стаў жа… Пра гэта я і раскажу, але ў храналагічнай паслядоўнасці.

Нарадзіўся Малахоўскі ў маёнтку Маце ў 1827 годзе. Тады гэта быў Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Цяпер аднайменны раён Брэсцкай вобласці.

Скончыў Свіслацкую гімназію і Пецярбургскі інстытут шляхоў зносін. Падчас вучобы ў інстытуце кантактаваў з тайнай арганізацыяй «Зямля і воля». Той, што рыхтавала ўсеагульнае сялянскае паўстанне ў 1863 годзе. Не блытай з яшчэ адной «Зямлёй і воляй», створанай рэвалюцыянерамі-разначынцамі ў 1876 годзе. Да першай «Зямлі і волі» неўзабаве далучылася і рэвалюцыйная суполка «Камітэт рускіх афіцэраў Польшчы». У гэты час Малахоўскі ўжо зблізіўся з Каліноўскім.

Праграмы абедзвюх арганізацый у чымсьці былі ім блізкія. У сваіх спадзяваннях яны не памыліліся. 3 пачаткам паўстання «Зямля і воля» ўступіла ў саюз з «чырвонымі». Да іх прымкнулі і «камітэтчыкі». Малахоўскі дамогся ад Варшаўскага камітэта паўстання выдзялення «землявольцам» 560 рублёў. У тым ліку і для набыцця пішучай машынкі.

Стараўся падахвоціць тых, хто ў будучым можа прыйсці на дапамогу. Быў чалавекам таварыскім, добразычлівым. Разам з тым рашучым, бязлітасным, калі справа тычылася рэвалюцьійнай барацьбы.

Таму і прызначылі яго начальнікам аддзела па вынясенні і выкананні прысудаў. Атрымаў набмежаваныя паўнамоцтвы. Без суда і следства караў любога, каго лічыў асабліва вінаватым.

Бачу, што табе стала не па сабе. Як гэта адзін чалавек можа вырашаць чыйсьці лёс? Што ж, было і такое. 3 цягам часу маральныя каштоўнасці і прынцыпы мяняюцца. Тады ж гвалт панаваў з абодвух бакоў.

Удар – на падлозе… «Сноп»

Улады не цырымоніліся з паўстанцамі. А паўстанцы жорстка каралі тых, хто выступаў супраць іх. За грошы наймалі гатовых знішчаць загадзя вызначаных ахвяр. Дзе б ні жылі яны. Хоць найперш «зачыстка» вялася ў самой Вільні. Начальнік аддзела, а потым і паўстанцкі начальнік усяго горада Малахоўскі лёгка знаходзіў вінаватых.

Выканаўцаў прысуду называлі кінжальшчыкамі. Дайшла чарга і да віленскага губернскага маршалка Аляксакдра Дамейкі. Ён жа быў прадвадзіцелем мясцовага дваранства. Дамейку вырашылі забіць дома, а не на вуліцы. Хай улады думаюць, што гэта звычайнае высвятленне адносін.

Малахоўскі на ўсялякі выпадак падстрахаваўся. У дзень забойства нанёс візіт віленскаму генерал-губератару Міхаілу Мураўёву. Таму, які ўвайшоў у гісторыю, як Мураўёў-вешальнік. Засведчыў, што гатовы кантактаваць з уладамі.

Было 29 ліпеня 1863 года. Для меншага падазрэння кінжалынчык і яго памочнік пераапрануліся ў жаночае адзенне. Слуга Дамейкі, нічога не западозрыўшы, правёў кінжалыпчыка ў дом. Памочнік застаўся чакаць на двары. Убачыўшы Дамейку, кінжалынчык пачціва павітаўся. Сказаў, што хоча пагаварыць сам-насам. Маршалак, зацікаўлены нечаканай «візіцёркай», адпусціў слугу. Як толькі сціхлі яго крокі, «жанчына» выхапіла з-пад апраткі кінжал. Не прамовіўшы ні слова, Дамейка, як сноп, паваліўся на падлогу. Для пэўнасці кінжальшчык нанёс яшчэ некалькі ўдараў і кінуўся ўцякаць.

Слуга нарэшце западозрыў няладнае. Паспрабаваў затрымаць «не- знаёмку». Аднак тая з сілай адштурхнула яго.

Варнэрка? Ніякай праверкі

Малахоўскі паспяшаўся абвясціць аб гібелі маршалка. Але той выжыў. Сказаў, што кінжалам яго ўдарыла незнаёмая жанчына. Мураўёў загадаў, чаго б гэтага ні каштавала, знайсці забойцу. Кінжальніка і яго паплечніка затрымалі ажно ў Варшаве. Іх падвяла звычайная неабачлівасць. Так і не знялі з сябе жаночую апратку. Затрымлівалі ж найперш падазроных жанчын.

Пасля жорсткіх катаванння абодва ва ўсім прызналіся. Назвалі і сваіх заказчыкаў. Прозвішчаў ні самога Уладзіслава Юльянавіча, ні яго паплечнікаў яны, праўда, не ведалі. Аднак назвалі тых, праз каго атрымалі заданне.

Пачаліся шматлікія арышты. Яны праводзіліся не толькі ў Вільні, а і далёка за яе межамі. Шчупальцы ахранкі дайшлі нават да Смаленска. Праз тыдзень за кратамі апынуўся не адзін дзясятак чалавек, Мураўёў адразу загадаў семярых з іх павесіць. Прозвішча Малахоўскага, зразумела, у яго падазрэння не выклікала. Бо ў час забойства знаходзіўся ў ягоным кабінеце.

Але сам Уладзіслаў Юльянавіч разумеў, што трэба пакідаць Вільню. Разумелі гэта і кіраўнікі паўстання. Яго тэрмінова адклікалі ў Пецярбург. Адтуль у жніўні 1863 года адправілі за мяжу. Праз некаторы час, праўда, вярнуўся ў сталіцу. Потым паехаў у Кёнігсберг, цяперашні горад Калінінград у Расійскай Федэрацыі. Удзельнічаў у выпуску газеты «Глос Літвы». Закупляў зброю для паўстанцаў. I нават асабіста яе дастаўляў.

Зноў наведаў Пецярбург. Пераканаўся, што царская ахранка не супакоілася. 3 неймавернай цяжкасцю атрымаў пашпарт на імя Леона Варнэркі. Відаць, праз знаёмых ва ўладных структурах. Па гэтым пашпарце спакойна прыехаў у Англію.

Наперадзе ўсяго… свету

Шмат хто, апынуўшыся ў эміграцыі, не адмовіўся ад сваёй мэты — звяржэнне самадзяржаўя. Рыхтаваўся пры першай магчымасці вярнуцца назад. Малахоўскі ж на сваім мінулым паставіў крыж раз і назаўсёды. Прасцей абвінаваціць яго ў здрадзе ідэалам маладосці. А можна паставіцца да ўсяго інакш. На змену юнацкай рамантычнасці прыйшла жыццёвая разважлівасць.

Гэта ж быў час не толькі рэвалюцыйных узрушэнняў. Адбывалася і нямала навуковых адкрыццяў. Адным з іх стала з’яўленне фатаграфіі. З’явілася нямала ахвотных удасканаліць фотасправу. Такая думка ўзнікла і ў яго. Але для пачатку патрабаваліся грошы.

Грошы Малахоўскі знайшоў. Дзе – загадка. Відаць, нехта дапамог яму. Хто гэты дабрадзей (ці дабрадзеі) па сённяшні дзень невядома. Вядома, аднак, што Уладзіслаў Юльянавіч стварыў уласную фірму. Як і тое, што праз пяць гадоў яна стала вядомай у Еўропе. Канечне ж, уладальнік яе па ўсіх дакументах праходзіў, як Варнэрка. Пану Варнэрку давяралі. Словы ў яго ніколі не разыходзіліся са справай. Пастаянна імкнуўся ўнесці ў фотапрацэс штосьці новае. Найперш удасканаліў сенсітаметрыю.

Паняцце «сенсітаметрыя» складаецца з дзвюх частак. Першая паходзіць ад позналацінскага слова sensitvus. Другая — ад грэчаскага metreo. Па сваім значэнні адавядае слову «вымяраю». Сенсітаметрыя — сукупнасць метадаў вымярэння фатаграфічкых уласцівасцяў светаад- чувальных матэрыялаў.

Аднак патрабавалася прылада, якая пасля праяўлення іх дазваляла б атрымаць шэраг пачарненняў і каляровых пацямненняў. Так можна вызначыць ступень святлоадчувальнасці. Такую прыладу ён вынайшаў. Назваў яе сенсітометрам. Нічога падобнага дагэтуль у свеце не было.

Ад пласцінкі да пленкі

Але сапраўдную славу Малахоўскаму прынёс усё ж не сенсітометр. Хоць гэтае адкрыццё па-ранейшаму асацыіруецца з яго імем. Уладзіслаў Юльянавіч удасканаліў і сам працэс фатаграфавання.

Каб атрымаць адбітак, для здымка бралі шкляную фотапласцінку. Яе апрацоўвалі спецыяльнымі растворамі. Пазней перайшлі на сухія пласцінкі. Яны патрабавалі беражлівага абыходжання з сабой. Іх было няпроста ўстаўляць у фотаапарат. Як і даставаць з яго. Малахоўскі ж бачыў выйсце ў замене пласцінак плёнкай. Таксама апрацаванай неабходнымі хімічнымі рэактывамі.

Правёў нямала доследаў. Спыніўся на бромсрэбраным пакрыцці на калоіднай аснове. Калоідныя растворы яшчэ называюць «золі». Плёнка пасля такога пакрыцця лёгка скручваецца ў рулон. На ёй можна рабіць некалькі кадраў.

Гэтае адкрыццё стала пераваротам у сусветнай фотасправе. Першым яго выкарыстаў на практыцы сам вынаходнік. Заўважылі яго і тыя, хто таксама дбаў аб удасканаленні фотасправы.

«Кодак » 3… Паўстанцкай падсветкай

Нічога не разумееш? Ды сусветна вядомага фотаапарата «Кодака» не было б без Малахоўскага. Зусім заблытаўся?

Сярод тых, хто ў XIX стагоддзі зацікавіўся фатаграфіяй, быў і Джордж Істмэн. Сціплы служачы аднаго з банкаў Нью-Ёрка. Істмэн узяўся за стварэнне спецыяльнай машыны. Каб паскорыць пакрыццё шкляных пласцінак светаадчувальным жэлацінам. Яе запэнтаваў спачатку ў Англіі. А праз год і ў сябе на радзіме.

Як быццам, і спыніцца можна. I тут вынаходніцтва Варнэркам ролікавай плёнкі. Чаму б і для яе не зрабіць спецыяльны апарат? Поспех напаткаў Істмэна і гэтым разам. З’явілася камера-скрынка. У яе і ўстаўлялася стандартная ролікавая катушка. На 48 негатываў памерам 4×5 дзюймаў.

Адзін дзюйм роўны двум з паловай сантыметрам.

У якасці аб’ектыва выкарыстоўваліся спецыяльныя оптыка і затвор. Яго Істмэн назваў «затворам алігатара». У 1886 годзе атрымаў па- тэнт. I працягваў удасканальваць яго. Праз два гады распрацаваў новую аматарскую фотакамеру. Яна прыкметна вылучалася з тых, якія былі тады. Назваў яе «Кодак», што і азначае «камера».

Не было б ролікавай плёнкі Малахоўскага, не было б і «Кодака». Не займаўся б Уладзіслаў Юльянавіч рэвалюцыйнай дзейнасцю, не трапіў бы за мяжу. Не трапіў бы за мяжу, не стаў бы вынаходнікам.

Пасля гэтага і мяркуй: з паўстанцкай падсветкай «Кодак» ці не.

Стаў аднадумцам мендзялеева

Малахоўскаму ўжо было «цесна» ў Англіі. Выязджаў з Лондана ў розныя краіны. Там прапагандаваў свае адкрыцці. Асабліва выгоды ролікавай плёнкі. Не абмінуў Расію. Ехаў са спакойным сумленнем. Англійскі пашпарт надзейна ахоўваў яго ад падазрэнняў з боку паліцыі. Заснаваў фоталабараторыю «Варнзрка і К°». Яна хутка стала школай і для іншых падобных устаноў.

Ахвотна дзяліўся сваім вопытам. Нярэдка даваў і асабістыя кансультацыі. На Усерасійскай выстаўцы ў Маскве ў 1882 годзе гэтая лабараторыя атрымала срэбны медаль.

Пазнаёміўся з выдатным вучоным-хімікам Дзмітрыем Мендзялеевым. У Дзмітрыя Іванавіча ўзнікла ідэя заснаваць секцыю фатаграфіі Расійскага Імператарскага тэхнічнага таварыства. Першым, з кім ён падзяліўся задумкай, стаў Малахоўскі. Прабач, Варнэрка. Уладзіслаў Юльянавіч ахвотна падтрымаў гэтае пачынанне. Яшчэ з болыпай энергіяй узяўся за работу.

Адно выклікала цяжкасці. Справы англійскай фірмы пастаянна патрабавалі ягонай асабістай прысутнасці. Паездкі з Пецярбурга ў Лондан не маглі працягвацца бясконца. Як і наведванне Масквы. Трэба было вызначыцца канчаткова, чаму аддаць перавагу. Малахоўскі пайшоў насустрач… Варнэрку.

Чужы поспех як костка ў горле

Па вяртанні ў Лондан пашырыў сваю дзейнасць. Адкрываў філіялы фірмы не толькі ў іншых гарадах, алё* і краінах. Аднак з філіялам у Марсэлі ўзнікла непрыемнасць.

Начакана ў 1898 годзе «ўсплылі» фалыпывыя рускія рублі. Адкуль яны з’явіліся, Малахоўскі не ведаў. Бадай, так нехта хацеў яго падставіць. Верагодна хтосьці з канкурэнтаў. Чалавек сумленны, Уладзіслаў Юльянавіч перажываў з-за беспадстаўных абвінавачванняў. Што яны надуманыя, пацвердзілі судовыя працэсы. Віна Малахоўскага ў з’яўленні фалыпывых грошай так і не была даказана.

Здавалася б, толькі радавацца. А ён ніяк не мог прыйсці ў сябе. Час не вылечваў нанесенай душэўнай траўмы. Праходзілі месяцы. Мінуў 1899 год. Пачаўся 1900-ы. Уладзіслаў Юльянавіч па-ранейшаму знаходзіўся ў прыгнечаным стане. Нішто ўжо не радавала. Нядаўна любімая работа перастала быць цікавай. I сам быў ужо зусім іншым чалавекам. Некалі вясёлы, аптымістычны, пастаянна хадзіў пахмурны. Крыўда ніяк не адпускала яго ад сябе. Гэтыя перажыванні і звялі яго ў магілу. Памёр Малахоўскі 7 кастрычніка 1900 года ў Жэневе.

А цяпер раскажу табе пра жанчыну, якая і сама сябе называла піянеркай. Задоўга да таго, як узнікла піянерская арганізацыя. Ра- зумела, што шмат у якіх пачынаннях з’яўляецца першай.