Матвейчык, Д. Малахоўскі [Уладзіслаў] / Дзмітрый Матвейчык // Удзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў : біяграфічны слоўнік / Дзмітрый Матвейчук. — Мінск, 2016. — С. 362.

Малахоўскі [Уладзіслаў]. Да паўстання служыў інжынерам у Корпусе шляхоў зносінаў у чыне афіцэра. За дачыненне да паўстання пастановай ваеннага суда прысуджаны (да 14.02.1864) да пазбаўлення правоў стану і канфіскацыі маёмасці. Пасля паўстання схаваўся ад расійскіх уладаў.