Мы з Кобрыншчыны. Іван Панасюк // Кобрынскі веснік. – 2018. – 14 ліпеня. – С. 2.

І. Панасюк — кандыдат філасофскіх навук, ураджэнец в. Лелікава – аб сваёй малой радзіме.

Іван ПАНАСЮК, прадпрымальнік, кандыдат філасофскіх навук, старшыня праўлення Навасібірскай гарадской грамадскай арганізацыі «Беларускі кулыурна-асвепгіцкі цэнтр імя святой Ефрасінні Полацкай»:

— Што дае мне сілы рухацца наперад, пераадольваць жыццёвыя віры, змагацца са складанымі задачамі, якія падкідвае лёс? Што вывела мяне ў вялікі свет, сфарміравала як асобу? Безумоўна, гэта мая Бацькаўшчына — Кобрыншчына, а калі больш дакладней — вёска Лелікава — самае чыстае, светлае, святое месца на зямлі, месца, якое на стагоддзі захавае ў сваей памяці сляды бацькоў і мае першыя няўпэўненыя крокі. Туг лёгкі подых ветру і дакрананне босай нагой да халоднай ранішняй расы ўваскрашае дзіцячыя ўспаміны, туг старая, схіленая над раўчуком бяроза хавае юнацкія таямніцы, ад згадвання пра якія і зараз трымціць сэрца, тут я не заўважаю гадоў, што пранёс за сваімі плячамі, — здаецца, быццам усё жыццё з яго вялікімі марамі і ідэямі толькі наперадзе, туг знаходзіць прытулак для адпачынку змораная душа, наталяючыся сустрэчамі з роднымі краявідамі і магчымасцю пабыць сам-насам са сваімі думкамі.

Пакідаючы ў раннім узросце бацькоўскі дом, не ведаў я, што лёс занясе мяне далёка ад Радзімы. 3 гадамі пачуцці, якімі пранізана сэрца да роднай зямлі, становяцца больш моцнымі, як і адчуванне сілы, якую яна дае. Як для бусла, што кожнай вясной вяртаецца з цёплай, здаецца, такой утульнай і прывабнай для жыцця, але ўсё ж такі чужой для яго мясціны, неабходна родная буслянка, каб вывесці там птушанят і зноў сабрацца ў далёкі і цяжкі шлях, так і для мяне: апынуцца на Кобрыншчыне — гэта што расправіць крылы, запасціся такой жыццёвай энергіяй, якую больш нідзе не атрымаеш. На шчасце, у мяне ёсць магчымасць быць бліжэй да сваіх вытокаў не толькі ў думках і словах, але і ўчынках. Разам з супрацоўнікамі культурна-асветніцкага цэнтра імя святой Ефрасінні Полацкай, які згургаваў вакол сябе беларускую дыяспару ў Навасібірску, мы займаемся прапагандай беларускай культуры, аказваем сацыяльную дапамогу землякам, якія апынуліся ў складаных жыццёвых умовах.

Я пабываў у 54 краінах свету, шматлікіх гарадах, меў магчымасць сустракацца з людзьмі розных нацыянальнасцяў. Так, магчыма, не ўсюды добра ведаюць пра гісторыю і культурныя традыцыі беларусаў, але народ наш усе паважаюць — і заслуга ў гэтым тых, хто не цураецца сваіх каранёў і з гонарам называе сябе беларусам.