Міцкевіч Юльян Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2000. – Т.10. — С. 489-490.

МІЦКЕВІЧ Юльян Аляксандр (ахрышчаны 23.8.1801, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 16.11.1871), гісторык права. Брат А. Міцкевіча. Скончыў дамініканскую школу ў Навагрудку, Віленскі ун-т (1825 ці 1826). Чл. т-ва філарэтаў, з 1822 у т-ве філадэльфістаў. Арыштаваны па справе філарэтаў, у 1823-24 зняволены. 3 1828 выкладаў права ў Крамянецкім ліцэі, з 1835 прафесар Кіеўскага, з 1840 — Харкаўскага ун-таў. У 1859 вярнуўся ў Беларусь, тут напісаў «Энцыклапедыю права» і «Курс рымскага права” (захаваліся ў рукапісах). У 1863 г. дапамагаў паўстанцкаму атраду Р. Траўгута.