Міцкевіч Юльян Аляксандр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 218.

Міцкевіч Юльян Аляксандр [ахрышчаны 11(23).8.1801, г. Навагрудак — 16.11.1871], гісторык права. Брат паэта А. Міцкевіча. Скончыў павятовую дамініканскую школу ў Навагрудку. У 1819 паступіў у Віленскі ун-т. У 1822 атрымаў другое месца за конкурсную працу «Які ўплыў магло мець заканадаўства рымскае на заканадаўства польскае і літоўскае?» (апублікавана з заўвагамі І. Лялевеля ў 1825 у час. «Dzіеппіk Warszavskі»). Актыўна дзейнічаў у т-ве філарэтаў, з 1822 у т-ве філадэльфістаў. Арыштаваны па справе філарэтаў, у ліст. 1823 — крас. 1824 быў у зняволенні ў кляштары францысканцаў. У 1826 узнагароджаны як найлепшы студэнт права. У 1825 або 1826 атрымаў ступень магісгра абодвух правоў. 3 1828 выкладаў права ў Крамянецкім ліцэі, пасля яго закрыцця ў 1835 пераведзены ў Кіеў, прафесар рымскага права ун-та св. Уладзіміра і Харкаўскага ун-та (з 1840). Пасля выхаду ў адстаўку каля 1859 вярнуўся ў Беларусь, купіў на Палессі невял. маёнтак Губерня., дзе напісаў свае творы “Энцыклапедыя права” і “Курс рымскага права” (не выдадзены). У 1863 г. дапамагаў паўстанцкаму атраду Р. Траўгута.